Вы здесь: Главная
Краеведение
Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна
Подзвіг у камяні і бронзе
Магіла ахвяр фашызму ва ўрочышчы Баклага




Наверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: ivnbibl@brest.by
Ва ўрочышчы Баклага ў 20-я гады пасяліліся польскія асаднікі, зямельныя ўладанні якіх знаходзіліся па-суседску, дзе паставілі 6-мятровы паклонны крыж, іконы ўпрыгожвалі ланцужкамі і стужкамі. На гэтым святым для іх месцы яны збіраліся ўсе разам і маліліся, спявалі свае гімны і песні. Але ўсё змянілася, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна.
У 1944 годзе фашысты ўсё яшчэ наводзілі новы парадак, рабуючы мясцовае насельніцтва. Сагнаную жывёлу яны ўтрымоўвалі каля вёскі Сухое. Там жа размяшчаліся рэшткі панскага маёнтка, дзе жыла адна польская сям’я, якая і вымушана была даглядаць жыўнасць. Партызаны вырашылі вярнуць награбленае. Гэта ў хуткім часе ім удалося зрабіць: жывёла была перагнана ў партызанскую зону і знаходзілася ля возера Акуніна. Польская сям’я таксама пайшла следам, бо разумела, што фашысты іх пакараюць. Гэтыя людзі пасяліліся на польскіх хутарах. Двое іх сыноў ваявалі ў польскім партызанскім атрадзе імя Тадэвуша Касцюшкі, які ўваходзіў у Пінскую партызанскую брыгаду, а бацькі і тры дачкі жылі на хутары.
Яны лічылі, што небяспека ім не пагражае, але вельмі памыляліся. Фашысты прыйшлі на хутар і расстралялі сям’ю.
Каля паклоннага крыжа з’явіліся маленькія крыжы, якія з цягам часу разваліліся. З вялікага крыжа перакладзіна таксама ўпала на зямлю, а самі могілкі зараслі хмызняком. Толькі аснова крыжа ўпарта супраціўляецца прыродным стыхіям. Зараз тэрыторыя вакол яе прыведзена ў парадак і рыхтуецца да ўстаноўкі новы крыж. Бо, як вядома, святыя месцы, дзе стаяць помнікі і абеліскі, спакон веку шанаваліся людзьмі. Яны з’яўляюцца той повяззю, якая яднае пакаленні ў народ, а памяць народная з’яўляецца той крыніцай, якая падсілкоўвае нацыю духоўна.
Раманюк, В.А. І ўзвышаюцца абеліскі... / В.А. Раманюк // Янаўскі край. - 2017. - № 28. – 11 красавіка. - С. 6.