Вы здесь: Главная
Краеведение
Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна
Подзвіг у камяні і бронзе
Мемарыяльная дошка ў Махро




Наверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: ivnbibl@brest.by
Надпіс сцвяржае, што ў гэтым будынку працавалі загінуўшыя ад рук нацыяналістаў старшыня сельвыканкама Грыгорык Іван Рыгоравіч і дэпутат Жушма Марк Дарафеевіч.
Нарадзіўся Іван Рыгоравіч у вёсцы Оўзічы. Дзяцінства яго было ялёгкім. Хутка зразумеў, што за сваё шчасце трэба змагацца. Становіцца дзельнікам падполля. Пасля вызвалення пачынае працаваць у органах народнага камісарыяту ўнутраных спраў у Іванаве. Потым – вайна. Наперадзе былі многія баі, страты баявых сяброў. Колькі сцежак было пратаптана І. Р. Грыгорыкам з партызанамі атрада імя Лазо, у якім ён ваяваў аж да вызвалення раёна. А потым была радасць сустрэчы з Чырвонай Арміяй. Фронт пакаціўся далей. Яго, Івана Рыгоравіча, пакідаюць кіраваць Махроўскім сельскім Саветам. Цяжкі быў час. Старшыню сельсавета мала калі знаходзілі на яго кватэры. Гэта было небяспечна для гаспадара, а для яго – тым болей. У лясах дзейнічалі банды нацыяналістаў.
Ахвярамі бандытаў станавіліся партыйныя і савецкія работнікі. Вось толькі адзін такі выпадак.
Быў Вялікдзень. Жанчыны ішлі з царквы і сталі сведкамі страшнай падзеі. Грыгорык быў у в. Хамічава ў доме Мірчука Д.А. (самай вялікай хаце на вёсцы), дзе павінен быў адбыцца сход жыхароў. Па вуліцы ішла група ваенных. Іван Рыгоравіч ведаў, што на сход павінны прыбыць прадстаўнікі з раёна, і выйшаў насустрач. Грыгорык быў расстраляны ва ўпор.
З дакументаў Пінскага занальнага архіва (Ф.215. опісь3 д 18. л 21):
“Прокурору Пинской области старшему советнику юстиции кунтовичу.
Спец. Сообщение:
Доношу до вашего сведения. 30 апреля 1945г. в 13 часов был убит председатель сельсовета д. Мохро Григорик Иван Григорьевич 1906 года рождения.
Было совершено убийство в д. Хомичево Мохровского сельсовета. Убили среди улицы из автомата, при убийстве было 4 человека бульбовцев. они ушли в лес. Поиски продолжаются.”
Трагічны лёс напаткаў і дэпутата Махроўскага сельскага Савета Жушму Марка Дарафеевіча. Яго мучылі, потым павесілі. Вяроўка парвалася і цела ляжала на зямлі пакуль не растаў снег. Ад Марка Дарафеевіча застаўся адзін фотаздымак ды акт аб смерці, складзены ў 1951 годзе.
У памяць пра гэтых людзей на будынку сельскага Савета (цяпер былога) ў 1983 годзе адкрыта мемарыяльная дошка.
Раманюк, В.А. І ўзвышаюцца абеліскі... / В.А. Раманюк // Янаўскі край. - 2017. - №9. - 3 лютага. - С. 15.