Вы здесь: Главная
Краеведение
Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна
Подзвіг у камяні і бронзе
Брацкая магіла ў Махро




Наверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: ivnbibl@brest.by
Аб тых, хто пахаваны ў гэтай брацкай магіле, мала звестак. Але, напрыклад, з матэрыялаў Пінскага Занальнага архіва мы даведаліся пра загад ванаўскага райсавета і райваенкамата ад 15 красавіка 1952 года, у якім гаворыцца пра неабходнасць 22 красавіка правесці перанясенне і перазахаванне загінуўшых воінаў і партызан. Называюцца розныя населеныя пункты, сярод якіх і вёска Махро. Далей ідзе падрабязная інструкцыя, як неабходна ажыццявіць пахаванне. Усяго 8 пунктаў - акт ад 23 красавіка 1952 года аб правядзенні перазахавання загінуўшых воінаў Савецкай Арміі і партызан. Даецца пералік раскапаных магіл. Усяго было раскапана і пахавана 8 чалавек на вясковых могілках. Пасля пахавання над магілай зроблены насып, які абкладзены дзёрнам, праведзены мітынг з удзелам мясцовага насельніцтва.
У гэтай брацкай магіле нашлі апошні спачын: тры партызаны партызанскага атрада імя Арджанікідзе Пінскай брыгады (Осіпаў Павел Кузьміч і двое невядомых); партызанскі камандзір узвода па імені Аляксандр, які загінуў у ліпені 1943 года ў вёсцы Патапавічы; двое невядомых ваеннаслужачых, загінуўшых пры ўзрыве міны на дарозе да вёскі Махро ў ліпені 1943; Іван Іванавіч Кірдзееў, які загінуў 6 снежня 1944 года ў барацьбе з бандфарміраваннямі і быў пахаваны на могілках вёскі Махро; партызан з могілак вёскі Адрыжын, імя якога невядома.
Уліковая картка воінскага пахавання сцвярджае, што абеліск пабудаваны ў 1953 годзе, праз 60 гадоў выгляд абеліска змяніўся. Пра І.І.Кірдзеева, 1926 года нараджэння, уражэнца Кузьмінскага сельсавета Вяліка-Міхайлаўскага раёна Курскай вобласці, мы даведаліся ад плямянніцы Тамары Гушчынай і з лістоў, атрыманных роднымі з фронта, з сайта “Мемарыял”.У адным пісьме ад 21 лістапада 1943 года малады Ваня пісаў бацькам і сястры Ніначцы аб тым, што ён накіраваў некалькі пісем з просьбай прыехаць да яго, але цяпер не трэба прыязжаць, таму што іх хутка пераводзяць. Піша пісьмы з Масквы, з Павелецкага вакзала. Апошняе пісьмо, датаванае 4 лютага 1945 года, напісана камандзірам войск НКВД. У ім камандзір паведамляе аб умовах гібелі Івана Іванавіча Кірдзеева. Па яго словах, Іван падарваўся на міне, калі рухаліся з Махро на Любяшоў.
Скупыя радкі афіцыйнага дакумента: загінуў у баі з бандфарміраваннямі.
Цяпер ніхто не даведаецца аб тым, што здарылася ў той снежаньскі дзень 1944 года, калі вораг быў ужо выгнаны з нашай зямлі, але адгалоскі вайны яшчэ працягваліся.
Пра Паўла Кузьміча Осіпава, 1917 года нараджэння, мы маем вельмі мала інфармацыі. Вядома толькі, што ён загінуў першага верасня 1944 года, а сам родам з Чалябінскай вобласці. Наша запытанне ў дзяржаўны архіў Чалябінскай вобласці паклала пачатак пошуку. Запытанне накіравана ў рэгіяналь-нае аддзяленне агульнарасійскага руху “Пошукавы рух Расіі”. Спадзяемся атрымаць ад іх нейкую інфармацыю.
Раманюк, В.А. І ўзвышаюцца абеліскі... / В.А. Раманюк // Янаўскі край. - 2017. - №9. - 3 лютага. - С. 15.