Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 22154

e-mail: ivnbibl@brest.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

"Сново ожили в памяти были живые"

 

 

5 студзеня. Пад націскам ворага партызаны пакідаюць свае пазіцыі пад в. Хамічава.

27 студзеня. Гібель у в. Вярхусце парты занскага разведчыка Аляксандра Строева.

29 студзеня. Расстраляны сем'і Параскевы Бойка (10), Мяфодзія Япішкі (8), Фядоры Хлус (4) у в. Юхнавічы.

30 студзеня. Паведамленне аператыўнага аддзела нямецкага камандавання: у раёне Янава падарваліся на мінах 2 лесавозы, 2 салдаты паранены. Пагоня за партызанамі не дала вынікаў.

31 студзеня. Справаздача камандаван- ня брыгады імя В.М.Молатава аб баявой дзейнасці за студзень: падарвана 5 эшалонаў.

Студзень. У засадзе паміж вёскамі Сачыўкі і Кулякі знішчана 60 карнікаў.

6 лютага. Дырэктыва камбрыга Міхаіла Герасімава аб паляпшэнні работы з дакументамі, захопленымі ў ворага, іх папярэдняй апрацоўцы.

13 - 23 лютага. Дзесяцідзённая авіябамбёжка партызанскай лініі абароны на Днепра-Бугу.

20 лютага. Стварэнне партызанскага атрада імя П.П.Паталаха з рэзервнай трупы брыгады імя В.М.Молатава.

25 лютага. Пагроза вёскам Вулька-Кужалічынская і Адрыжын пасля адыходу пад напорам ворага Пінскай партызанскай брыгады на новую лінію абароны.

25 лютага. Немцы пераправіліся цераз канал, занялі в. Махро.

26 лютага. Праціўнік, які заняў в. Махро, спынены на лініі Глінна — Адрыжын — Грэчышча.

26 лютага. У наступленні на партызан удзельнічае 2500 салдат, выкарыстоўваюцца танкі і авіяцыя.

29 лютага. Дырэктыва начальніка Беларускага штаба партызанскага руху аб зборы сродкаў (грошы, аблігацыі, рэчы з каштоўных металаў) у фонд абароны.

Люты. Абарончая лінія партызан працягнулася ад стыку Дняпроўска-Бугскага і Белазёрскага каналаў да в. Вулька-Кужалічынская па паўднёвым беразе канала з бліндажамі, дзотамі, хадамі зносін.

Люты. Для сувязі з Чырвонай Арміяй і інфармаванні камандавання аб размяшчэнні праціўніка на лініі Пінск — Іванава — Драгічын — Антопаль у раён   г. Сарны накіравана група Дзмітрыя Удовікава, начальніка штаба брыгады імя В.М.Молатава.

6 сакавіка. Немцы з в. Баландзічы наступаюць на в. Адрыжын, займаюць яе са стратамі 70 сваіх салдат.

13 сакавіка. 160-я і 38-я дывізіі Чырвонай Арміі пачынаюць наступление ў раёне Любяшова.

17 сакавіка. Агульнае наступление немцаў на партызан па ўсёй лініі іх абароны.

18 сакавіка. Трупы партызан з атрадаў імя Я.Г.Макарэвіча і В.І.Чапаева накіраваны за лінію фронту па боепрыпасы.

21—23 сакавіка. Выгрузка на станцыях Снітава — Іванава — Нагор'е 20 эшалонаў нямецкага войска і кавалерыйскага палка ўласаўцаў для наступления на партызан.

24 сакавіка. Радыёграма начальніка БШПР аб падрыхтоўцы выступления супраць партызан польскай нацыяналістычнай арганізацыі «Партия гренадер».

26 сакавіка. Асабліва жорсткія баі на лініі Глінна — Смольнікі супраць атрадаў імя С.Г.Лазо і М.Ц.Шыша з выкарыстаннем ворагам шасціствольных мінамётаў.

27 сакавіка. Партызаны адступаюць на трэцюю лінію абароны ў Камень-Кашырскі і Любяшоўскі раёны.

28 сакавіка. Партызанская брыгада імя В.М.Молатава ўступіла ў кантакт з Чырвонай Арміяй у раёне в. Ветлы Камень- Кашырскага раёна.

28 сакавіка — 4 красавіка. Баі вакол в. Моталь, дзе знаходзіцца партызанскае злучэнне С.А.Каўпака ў час яго рэйду праз Беларусь. Лінія абароны: Упірава — Псышчава — Трыліскі — Дружылавічы — Заруддзе — Дастоева — Моладава — Буса — Тышкавічы — Упірава.

30 сакавіка. Партызанская брыгада імя В.М.Молатава ў складзе 5 атрадаў (імя М.Ц.Шыша, С.Г.Лазо, А.В.Суворава, М.І.Калініна, П.П.Паталаха) злучылася з Чырвонай Арміяй.

30 сакавіка. Пінская партызанская брыгада ў складзе 6 атрадаў (імя В.І.Чапаева, І.В.Сталіна, Тадэвуша Касцюшкі, У.Р.Нямытава, Г.К.Арджанікідзе, Г.К.Жукава) злучылася з Чырвонай Арміяй.

30 сакавіка. Спыніў сваю дзейнасць Іванаўскі падпольны райком КП(б)Б.

18 красавіка. Генерал-маёр Папоў падпісвае баявую характарыстыку дзейнасці Пінскай партызанскай брыгады.

25 красавіка. Пінская партызанская брыгада ў складзе 6 атрадаў выйшла на расфарміраванне.

25 красавіка. Іванаўскі падпольны райком КП(б)Б зацвердзіў характарыстыку на Фёдара Кунькова (пратакол № 18).

25 красавіка. 7 партызан атрада імя Я.Г.Макарэвіча ўступілі ў камсамол. Іх падарунак да 1 Мая — 2 пушчаныя пад адхон эталоны і падбітая танкетка.

Красавік. Бой з немцамі на х. Быцень.

Красавік. На хутары Фёдара Ігнатоўскага забіты гаспадар і двое партызан.

Красавік. Немцамі спалена ў в. Уласаўцы 94 двары, загінулі 64 чалавекі; у в. Моталь — адпаведна 360 і 3120; у в. Буса - 87 і 12.

Май. Бой з немцамі на лініі Ясельды, каб уратаваць мясцовае насельніцтва і сямейныя лагеры ад карнікаў.

Чэрвень. Немцы спалілі 63 будынкі ў в. Туляцічы.

Чэрвень. Жыхарка в. Дружылавічы Марыя Касцюк выратавала збітага савецкага лётчыка Барыса Пестракова.

7 ліпеня. 800 немцаў і ўласаўцаў пачалі наступление на пазіцыі атрада імя Я.Г.Макарэвіча ва ўрочышчы Мінічы. Наступление адбіта.

10 ліпеня. На замініраванай каля в. Аброва дарозе падарваліся аўтамашына, фурманка, забіта 8, паранена 6 нямецкіх салдат.

15 ліпеня. Немцы спалілі ў в. Дастоева 22 будынкі, загінула сям'я Сямёна Сахарэвіча.

15 ліпеня. Партызаны перарэзалі дарогу Парэчча — Моталь, адбілі ў ворагажывёлу, захапілі 70 тысяч патронаў, 2 кулямёты, 8 вінтовак, 250 мін, мінамёт, 400 кг толу, коней, сёдлы.

15 ліпеня. Нашы войскі з баямі занялі 20 населеных пунктаў, у тым ліку в. Еўлашы (аператыўная зводка Саўінфармбюро за 15.7.1944).

17 ліпеня. Першая сумесная нарада райкома партыі (Фёдар Кунькоў) і райвыканкома (Міхаіл Герасімаў) пасля вызвалення г. Іванава ад нямецка-фашысцкай акупацыі.

30 ліпеня. Першае пасяджэнне Іванаўскага райвыканкома з парадкам дня:

1. Падбор і расстаноўка кадраў.

2. Аб аднаўленні дзейнасці першачарговых устаноў.

3. Аб зборы сельгасінвентару.

4. Аб уборцы ўраджаю.

Ліпень. Адступаючымі немцамі спалена 25 двароў у в. Віўнева, 13 — у в. Застружжа, 164 — у в. Патапавічы, 68 — у в. Якша.

1 жніўня. Пачала працаваць Іванаўская пякарня.

20 жніўня. У адноўленай друкарні выйшаў першы пасля вызвалення нумар раённай газеты.

1 верасня. У школах раёна пачаліся заняткі, якімі ахоплена 8320 вучняў.

16 снежня. Гібель у в. Франопаль ад рук бандэраўцаў каманды ваенных сувязістаў- назіральнікаў Зоі Лютчынай, Яўгеніі Кірылавай, Віктара Карташова, Мікалая Степанкова, Настассі (прозвішча не ўстаноўлена).

Памяць: Гістарычны дакумент хроніка Іванаўскага района. – Мн.: БЕЛТА, 2000. - 592 с.: іл

Яндекс.Метрика