Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 22154

e-mail: ivnbibl@brest.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

"Сново ожили в памяти были живые"

 

 

   19 студзеня. Загадам № 008 штаба партызанскага руху Пінскай вобласці партызанскі атрад імя С.Г.Лазо вылучаны для дзейнасці на тэрыторыі Іванаўскага раёна.

   30 студзеня. Расправа фашыстаў над жыхарамі в. Оўзічы (знішчаны 64 чалавекі).

   Студзень. Стварэнне міжраённага штаба (Фёдар Кунькоў, Міхаіл Герасімаў, Міхаіл Праходскі) для кіраўніцтва партызанскім рухам у Пінскім, Іванаўскім, Лагішынскім, Драгічынскім, Жабчыцкім раёнах Пінскай вобласці, які дзейнічаў да красавіка 1943 г.

   Студзень. Стварэнне партызанскага атрада імя М.І.Кутузава на базе групы Андрэя Гаманішына, якая дзейнічала ў Іванаўскім раёне з восені 1942 г. Камандзіры Андрэй Гаманішын, Уладзімір Галыбін; камісары Hi л Крамер, Юрый Героеў, Андрэй Кувыркоў, Іван Часнакоў; начальнікі штаба Пётр Задохін, Мікалай Бялкоў. Увайшоў у брыгаду імя В.М.Молатава.

   1 лютага. Пачаў практычную дзейнасць Іванаўскі падпольны райком КП(б)Б на чале з Фёдарам Куньковым.

   Люты. 3 Адрыжына, Патапавіч, Гліннай насельніцтва пайшло ў лес, ствараючы баявыя групы па самаабароне (5000 чалавек), 610 чалавек перайшлі за лінію фронту.

   Люты. Правал аблавы нямецкіх рэгулярных войскаў на партызан у Іванаўскім раёне. Вораг страціў 94 чалавекі забітымі.

   3 сакавіка. Расстраляна сям'я Іосіфа Маркевіча (6) з Опаля.

   15 сакавіка. Падрыхтаваны на гэты дзень узрыў Іванаўскай лесапілкі сарваўся, яна была выведзена са строю пазней.

   Сакавік. Няўдалая спроба немцаў аднавіць дзейнасць Дняпроўска-Бугскага канала. Падпольшчыкі распрапагандавалі ахову шлюзаў: 116 чалавек з яе перайшло да партызан з 6 кулямётамі.

   1 красавіка. Справаздача камандаван- ня брыгады імя В.М.Молатава аб вывадзе са строю шлюзаў (Оўзічы, Дубай, Пераруб, Рагадашч) на Днепра-Бугу (Сяргей Бандарэнка, Міхаіл Кананенка, Сяргей Шэйка).

   2 красавіка. ЦК КП(б)Б прымае рашэнне аб аднаўленні выпуску падпольнай Шнскай абласной газеты «Палеская праўда».

   4 красавіка. Рашэннем Іванаўскага падкольнага райкома КП(б)Б і загадам штаба партызанскага злучэння Шнскай вобласці на базе атрадаў імя М.Ц.Шыша, С.Г.Лазо, А.В.Суворава створана партызанская брыгада імя В.М.Молатава.

   12 красавіка. Расстраляны сем'і Авакума Кузьмінчука (4), Дзмітрыя Шурхая з в. Сухое.

   25 красавіка. Зацверджана характарыстыка на сакратара Іванаўскага падпольнага райкома КП(б)Б Фёдара Кунькова.

   10 мая. Сход беларускіх (вёскі Махро, Калена) і ўкраінскіх (в. Дольск) сялян аб стварэнні сумеснага сельсавета (Максім Кананчук, Герман Карэц, Аляксандр Кузьміч).

   15 мая. Падпольшчык Георгій Тупіца выкраў з іванаўскай канторы «Заготзерно» пішучую машынку для атрада імя С.Г.Лазо.

   21 мая. Нямецкая служба бяспекі і СД паведамляюць у Берлін аб вывадзе са строю шлюзаў на Днепра-Бугу.

   25 мая. Загад № 0053 аб узмацненні дыверсійна-разведвальнай дзейнасці дробнымі групамі і асобнымі партызанамі і падполынчыкамі.

   Май. У Адрыжыне спалена 113 двароў, знішчана 78 жыхароў.

   Май. Канчаткова выведзены са строю Дняпроўска-Бугскі канал.

   6 чэрвеня. Расстраляна сям'я Серафіма Сергіевіча.

   6 чэрвеня. Выйшаў першы нумар падпольнай пінскай абласной газеты «Палеская праўда».

   11 чэрвеня. Расстраляна ці спалена жывымі група жыхароў вёсак Вартыцк і Псышчава.

   18 чэрвеня. Атрады імя І.В.Сталіна і У.Р.Нямытава навязалі немцам бой пад Патапавічамі. Забіта 12, паранена 36 варожых салдат.

   19 чэрвеня. Расстраляна некалькі жыхароў в. Упірава.

   19 чэрвеня. У ходзе Дняпроўска-Бугскай аперацыі брыгады імя В.М.Молатава выведзены са строю гідравузлы на канале, які да канца акупацыі не дзейнічаў.

   20 чэрвеня. Масавы вываз жыхароў раёна ў Германію на прымусовыя работы.

   Чэрвень. Стварэнне партызанскага атрада імя У.Р.Нямытава з груп самаабароны вёсак Махро, Калена.

   Чэрвень. Немцы паляць «партызанскія» вёскі. У Вартыцку спалена 108 двароў, загінулі 82 чалавекі; у Псышчаве — адпаведна 63 і 3; ва Упіраве — 135 і 83.

   5 ліпеня. Брыгада імя В.М.Молатава набыла паходную друкарню.

   18 ліпеня. Гібель Яўгена Макарэвіча ад рук украінскіх нацыяналістаў паміж Крэмна — Дробатамі ў Драгічынскім раёне.

   18 ліпеня. Узрыў чыгуначнага дэпо ў Іванаве (Рыгор Сіткавец).

   21 ліпеня. Выведзена са строю дэпо на вузкакалейцы ў Іванаве (Васіль Мікітчук).

   21 ліпеня. Любяшоўскі бой брыгады імя В.М.Молатава. Разгром гарнізона ў гэтым райцэнтры.

  23 ліпеня. Удар партызан брыгады імя В.М.Молатава па станцыі Янаў-Палескі (спалены дэпо, 3 паравозы, цыстэрна з гаручым) адразу пасля разгрому Камень-Кашырскага гарнізона.

   23 ліпеня. Загадам па брыгадзе імя В.М.Молатава з атрада імя А.В.Суворава выдзелены 92 чалавекі з 4 кулямётамі для стварэння атрада імя Г.К.Арджанікідзе. Атрад стане асновай будучай Пінскай партызанскай брыгады.

   27 ліпеня. Любяшоўскі бой брыгады імя В.М.Молатава.

   30 ліпеня. 3 атрадаў імя М.Ц.Шыша і С.Г.Лазо выдзелены людзі і ўзбраенне для арганізацыі новых атрадаў. Створаны атрад імя І.В.Сталіна.

   31 ліпеня. Стварэнне атрада імя М.І.Калініна.

   Ліпень. Бой каля в. Патапавічы, каб сарваць вываз моладзі ў Германію.

   Ліпень. У Лядавічах спалена 200 двароў, загінулі 32 чалавекі.

   Ліпень. Разгром партызанамі станцыі Вулька (2,5 км чыгуначнага палатна, 3 км тэлефоннай сувязі, мост, будынак станцыі).

   10 жніўня. Група партызан (13 чалавек) адбіла абоз са збожжам з в. Рагадашч. Знішчана 11 салдат, захоплена 12 вінтовак.

   17 жніўня. На замініраванай дарозе каля Клёнак падарваліся 2 падводы, загінула 8 варожых салдат.

   20 жніўня. Загінуў сакратар Іванаўскага падпольнага райкома ЛКСМБ Мікалай Барскі.

   28 жніўня. Сакратар Шнскага падпольнага КП(б)Б выдае пасведчанне Фёдару Кунькову як сакратару Іванаўскага падпольнага райкома партыі.

   30 жніўня. 3 брыгады імя В.М.Молатава выдзелена 5 атрадаў (імя В.Г.Чапаева, І.В.Сталіна, Тадэвуша Касцюшкі, У.Р.Нямытава, Г.К.Арджанікідзе) для стварэння новай брыгады.

   30 жніўня. Стварэнне Пінскай партызанскай брыгады з 5 атрадаў, выдзеленых з брыгады імя В.М.Молатава.

   31 жніўня. У маёнтку Моладава знішчаны збожжасклад (11 тысяч пудоў збожжа) Сідарам Сідарчуком.

   Жнівень. Спалены мост на Самаранцы (Міхаіл Куліч), адбіты ў немцаў статак кароў.

   10 верасня. Пінская партызанская брыгада распачала самастойныя баявыя дзеянні.

   10 верасня. Сутычка партызан атрада імя У.Р.Нямытава з ворагам пад           в. Патапавічы. Забіта 6 немцаў.

   12 верасня. Немцы спалілі ў в. Трыліскі хату Сцяпана Балюка, які ў Пінску ўзарваў памяшканне жандармерыі.

   13 верасня. У маёнтку Опаль спалены збожжасклад (Павел Саўко) з вялікай колькасцю збожжа і снапоў.

   15 верасня. Атрад імя У.Р.Нямытава здабыў 4 вінтоўкі, 2 пісталеты.

   19 верасня. Выйшаў першы нумар іванаўскай раённай падпольнай газеты «Партизан Полесья».

   24 верасня. У атрад імя У.Р.Нямытава перайшло 6 паліцэйскіх з 5 вінтоўкамі.

   27 верасня. Расстраляны 13 чалавек у в. Варацэвічы.

   29 верасня. На перагоне Драгічын — Іванава ўзарвана 42 рэйкі падрыўнікамі Сінчаеўскага.

   Верасень. Створана група самаабароны в. Патапавічы.

   Верасень. Сутычка партызан Пінскай брыгады з гарнізонам у в. Кужалічын.

   Верасень. Пад в. Атолчыцы падарвалася аўтамашына з карнікамі (падрыўнікі Вітольд Мілалепшы, Часлаў Клім).

   7 кастрычніка. Узарваны млын і электрастанцыя ў г. Іванава (Васіль Пятроўскі, Хрыстафор Грышчук). Загінула 7 немцаў, у тым ліку іванаўскі ландвірт, гаспадарчы кіраўнік раёна.

   8 кастрычніка. Разведчыкамі атрада імя У.Р.Нямытава ў сутычцы з ворагам забіта 4 салдат.

   16 кастрычніка. На перагоне Драгічын — Снітава падарваны цягнік (1 паравоз, 2 платформы, 5 вагонаў з харчаваннем). Рух спынены на 15 гадзін.

   20 кастрычніка. Партызаны абстралялі ў в. Еўлашы немцаў, якія збіралі ў насельніцтва прадукты.

   22 кастрычніка. Партызанамі атрада імя У.Р.Нямытава разбурана 320 м чыгуначнага палатна.

   2 лістапада. Выпушчана лістоўка-адозва да венгерскіх і славацкіх салдат гарнізонаў, размешчаных на Піншчыне.

   6 лістапада. Амаль у кожнай вёсцы падполыпчыкамі вывешаны чырвоныя сцягі на дрэвах і грамадскіх будынках.

   6 лістапада. У в. Моталь вывешаны сцягі на будынку штаба венгерскай часці (Аляксандр Строеў, Міхаіл Ламакін, Сяргей Маркевіч, Міхаіл Чорны).

   17 лістапада. На замініраванай дарозе Іванава — Драгічын падарваліся 2 фурманке

   18 — 20 лістапада. Трохдзённае наступление немцаў на партызан на лініі Пераруб — Хамічава — Вулька-Кужалічынская.

   30 лістапада. Справаздача падполыпчыкаў Іванаўскаму падпольнаму райкому ЛКСМБ аб рабоце за лістапад: спалены масты (Калілы, Асаўніца), перакопы, завалы на дарогах (Дастоева — Баравая — Вулька, Навашычы — Дружылавічы, Дружылавічы — Іванава, Моталь — Опаль), знішчэнне правадной сувязі (Кулякі, 250 м), спаленае лясніцтва (Кулякі), перадача боепрыпасаў у атрады В.Цвяткова, імя Я.Г.Макарэвіча.

   Лістапад. Стварэнне партызанскай брыгады імя Я.М.Свярдлова на базе атрадаў імя В.П.Чкалава, Я.Г.Макарэвіча.

   Лістапад. Разгром паліцэйскага гарнізона і знішчэнне склада в. Моталь.

   Лістапад. У в. Кужалічын спалена 24 двары, загінулі 9 чалавек.

   Лістапад. Захоп у в. Ляскавічы пере- кладчыкаў для допыту палонных венгерскіх салдат з Мотальскага гарнізона (Аляксандр Строеў, Купрыян Мазько).

   16 снежня. Наступление немцаў на иартызан у раёне Хамічава — Кужалічын.

   31 снежня. Пачатак баёў партызан з рэгулярнымі войскамі вермахта ў раёне вёсак Хамічава, Патапавічы.

   Снежань. Выкраданне «языка» са штаба нямецкай часці ў в. Рылавічы (Міхаіл Чорны, Васіль Сцяпушкін, Фёдар Зінчанка).

Памяць: Гістарычны дакумент хроніка Іванаўскага района. – Мн.: БЕЛТА, 2000. - 592 с.: іл

Яндекс.Метрика