Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 22154

e-mail: ivnbibl@brest.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

"Сново ожили в памяти были живые"

 

 

   Люты. Стварэнне партызанскага атрада Мікалая Шыша.

   Сакавік. Засада групы Івана Калільца на паліцэйскіх пад Дружылавічамі.

   Красавік. Стварэнне партызанскага атрада імя М.Ц.Шыша.

   16 мая. Першае крушэнне цягніка на перагоне Янаў-Палескі — Юхнавічы, ажыццёўленае падпольшчыкамі Васіля Лаго дзіча і партызанамі Мікалая Папова.

   Май. Мотальскія падпольшчыкі сарвалі масавы вываз моладзі на катаржныя работы ў Германію.

   Май. Расправа падпольшчыкаў з мотальскім солтысам Рыгорам Балюком.

   27 чэрвеня. Завяршэнне немцамі акцыі па выяўленні ворагаў «новага парадку». Усяго па раёне арыштавана звыш 1500 чалавек, большасць з якіх загінулі.

   27 чэрвеня. Групай Мікалая Папова пушчаны пад адхон нямецкі эталон на перагоне Іванава — Снітава (паравоз, 27 вагонаў, 400 варожых салдат).

   Чэрвень. Каля Патапавіч знішчаны два маеты, паром, спалены маёнтак Людзінавічы, дзе немцы меркавалі размясціць гарнізон.

   Чэрвень. Першая сустрэча пад Псышчавам партызанскіх груп Івана Калільца і Яўгена Макарэвіча.

   18 ліпеня. У пінскай турме расстраляна дырэктар Мотальскай школы Вольга Міронава.

   25 ліпеня. Аб'яднанне групы Мікалая Папова з атрадам імя М.Ц.Шыша, якім камандаваў Міхаіл Герасімаў.

   Ліпень. Разгром партызанамі варожага гарнізона ў Адрыжыне.

   Ліпень. Падпольшчыкі Кірылы Мартышэвіча знішчылі малакапрыёмны пункт у в. Кулякі.

   Жнівень. Партызаны паралізавалі работу па падрыхтоўцы і вывазцы драўніны з Завышанскага падлясніцтва.

   26 верасня. Знішчэнне фашыстамі 2000 яўрэяў з Іванаўскага гета.

   Верасень. Стварэнне партызанскага атрада імя Я.Г.Макарэвіча з груп Івана Калільца і Яўгена Макарэвіча. Атрад увайшоў у брыгаду імя Я.М.Свярдлова.

   Верасень. Партызанамі атрада імя Я.Г.Макарэвіча пушчаны пад адхон пер- шы цягнік на перагоне Іванава — Драгі чын, каля ўрочышча Губа.

   3 кастрычніка. Група Аляксандра Селязнёва наладзіла сувязь з партызанамі Фёдара Кунькова.

   18 кастрычніка. Спалены мост на Ясельдзе (Сідар Мінюк).

   20 кастрычніка. Падрыў поезда (1 паравоз, 50 вагонаў, 300 салдат) на перагоне Драгічын — Снітава. Рух спынены на 48 гадзін. Іван Калілец, Аляксей Сямёнаў, Аляксей Грышын, Павел Палто, Васіль Кочын.

   Кастрычнік. Пінскі падпольны абком партыі зацвердзіў Фёдара Кунькова інструктарам па партыйнай рабоце, на гэтай пасадзе ён быў паўтара месяца.

   3 лістапада. Расстрэл фашыстамі жыхароў в. Застружжа. Загінулі 94 чалавекі.

   6 лістапада. Партызанамі Аляксандра Самуйліка захоплены цягнік з харчаваннем, які пад чырвоным сцягам прайшоў па маршруце Сваротная — Дольск —Кале на — Махро — Вулька, падпалены і скінуты ў Піну. Прадукты раздадзены сялянам.

   10 лістапада. На вузкакалейцы пад Іванавам спалена 8 вагонаў з тэлеграфнымі слупамі.

   22 лістапада. Падрыў поезда на перагоне Іванава — Юхнавічы (1 паравоз, 8 платформаў з аўтамашынамі; Піліп Лаўрысюк, Сідар Мінюк).

   25 лістапада. Групай партызан (Павел Палто, Платон Мацукевіч, Панас Данілевіч) спалены мост на Ясельдзе на дарозе Моладава — Буса.

   30 лістапада. У Іванаве расстраляны сем'і Сяргея Барташа, Сцяпана Клімука, Фёдара Клімука, Навума Мазько з Упірава.

   Лістапад. Стварэнне атрада імя С.Г.Лазо з партызанскіх груп Сяргея Бандарэнкі і Івана Канатопава, якія дзейнічалі ў Іванаўскім і Жабчыцкім раёнах.

   1 снежня. Знішчаны ўсе жыхары в. Мошкі (38), а таксама 6 жыхароў в. Варацэвічы.

   12 снежня. Расстраляны 13 жыхароў в. Варацэвічы.

   31 снежня. У Іванаве расстраляна сям'я Кліменція Барташа з Лядавіч.

   Снежань. Стварэнне Іванаўскага падпольнага райкома КП(б)Б.

   Снежань. Пбель Якава Мельнічука і Васіля Кужалінава (апошняга пасля зверскіх катаванняў фашысты спалілі жывым).

   Снежань. Стварэнне Іванаўскага падпольнага райкома ЛКСМБ.

Памяць: Гістарычны дакумент хроніка Іванаўскага района. – Мн.: БЕЛТА, 2000. - 592 с.: іл

Яндекс.Метрика