Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 22154

e-mail: ivnbibl@brest.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

"Сново ожили в памяти были живые"

 

 

 

22 чэрвеня. 3 выступления па радыё В.М.Молатава жыхары Іванаўскага раёна даведаліся аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

27 чэрвеня. Нямецкія войскі занялі наступныя гарады і гарадскія пасёлкі Беларуси: Полацк, Браслаў, Відзы, Астравец, Івянец, Ліда, Жалудок, Скідаль, Новая Мыш, Баранавічы, Грэск, Слуцк, Чырвоная Слабада, Целяханы, Лагішын, Іванава.

1 ліпеня. ЦК КП(6) прымае дырэктыву па разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага.

22 ліпеня. Рашэннем бюро Пінскага абкома партыі раённыя партыйна-савецкія работнікі накіраваны ў свае раёны для разгортвання барацьбы з ворагам (сакратар Іванаўскага райкома партыі Кіштымаў, старшыня райвыканкома Кейзераў, начальнік міліцыі Сяргей Бандарэнка).

Рашэшіем бюро Пінскага абкома партыі створаны Іванаўскі партызанскі атрад. Камандзір Ражноў, камісар Міроненка.

Ліпень. Жыхары раёна ўкрываюць і лечаць чырвонаармейцаў-акружэнцаў: Марыя Гарбуз (Ляскавічы), Цімафей Лагодзіч (Радаўня) і многія іншыя.

Ліпень. Андрэй Шаўчук (Моладава) выводзіць за лінію фронту атрад чырвонаармейцаў, за што ўзнагароджаны медалём «За ад вагу».

Ліпень. Стварэнне падпольных камсамольска-маладзёжных груп у Моталі (Іван Калілец), Оўзічах (Міхаіл Шыла), Радаўні (Іван Лагодзіч), Ляскавічах (Серафіма Бягоза) і іншых вёсках раёна.

Ліпень. З'яўленне на поўначы раёна (Буса, Моталь, Упірава, Пнюхі, Закалле, Опаль) узброенай групы 2-га сакратара Іванаўскага райкома партыі Ражнова.

Ліпень. Нарада мотальскіх падпольшчыкаў на кватэры дырэктара школы Вольгі Міронавай.

2 жніўня. У в. Глінна расстраляны 9 жыхароў. У Опалі расстраляны яўрэйскія сем'і Роглі Бернік (5), Газіка Гілберга (4), Хаіма Казлоўскага (4), Грэўкі Фельдман (5), Іцкі Чамярынскага (3), Шмуйла Шварцмана (5), Навака Шустэра (3).

3 жніўня. Расстрэл фашыстамі яўрэйскага насельніцтва Моталя. Знішчаны 3000 чалавек. У час вайны ў Моталі загінулі яшчэ 120 грамадзян іншых нацыянальнасцей.

Жнівень. Разгром мотальскай гміны.

Жнівень. Стварэнне падпольнай арганізацыі ў Куляках (Кірыла Мартышэвіч).

11 верасня. Мотальскія падпольшчыкі на чале з Іванам Калілыдам пайшлі ў партызаны.

Верасень. Камендант мотальскай паліцыі Міхаіл Мінюк дае згоду дапамагаць падпольшчыкам.

Верасень. Пачатак падпольнай дзейнасці іванаўскіх камсамольцаў (Міхаіл Куліч, Рыгор Куліна).

Кастрычнік. Спыніў сваё існаванне, так і не распачаўшы баявыя дзеянні, Іванаўскі партызанскі атрад.

Кастрычнік. Сход ва Упіраве падпольшчыкаў паўночнай часткі раёна па пытанні стварэння партызанскага атрада.

14 лістапада. Расправа над Паўлам Малічам, які выдаваў паліцыі мотальскіх падпольшчыкаў.

15 снежня. Каля Агова расстраляна вялікая група жыхароў вёсак Вартыцк (23), Пнюхі (7), Псышчава (2). Пахаваны ў Пнюхах.

 

Яндекс.Метрика