Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 22154

e-mail: ivnbibl@brest.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

"Сново ожили в памяти были живые"

 

   На паўночнай ускраіне нашага горада знаходзіцца адно з самых святых і трагічных месцаў — брацкая магіла расстраляных і закатаваных гітлераўцамі.

   Тут, у гэтым надзвычай утульным і ціхім куточку, акружаным прыгажунамі клёнамі і стромкімі бярозамі, вечным сном спяць больш за тысячу ахвяр фашызму.

   Летам іх закалыхваюць ціхае шаптанне кляновай і бярозавай лістоты, бестурботныя спевы птушак, зімой — заспакойваючы посвіст завеі.

   Па-за агароджай помніка расце старая ліпа — сведка тых жудасных падзей. Калі б гэта магутнае дрэва магло гаварыць, яно расказала б пра тыя жахлівыя дні і ночы, калі на працягу ўсёй фашысцкай акупацыі тут працаваў канвеер смерці.

   Сюды з усяго раёна і з горада Пінска прыводзілі і прывозілі на расстрэл ваеннапалонных, мірных жыхароў, тых, хто не хацеў змірыцца з новым фашысцкім парадкам. Тут ляжаць і тыя, хто стаў ахвярай даносаў і здрад.

   Гэта зямля напоена кроўю людзей розных нацыянальнасцей, розных веравызнанняў. Пад беларускім небам спачываюць рускія і беларусы, яўрэі і палякі, ваеннапалонныя з Сібіры, з сонечных каўказскіх і сярэднеазіяцкіх рэспублік.

   На 9 мармуровых плітах выбіты іх прозвішчы, сярод якіх шмат цэлых сем'яў: Цімашукі, Барычэўскія, Гадомскія, Божкі, Луцэвічы, Навумаўцы, Стальмашукі...

   Але пад кожным такім спісам значацца словы: «невядомых» — 129, «невядомых» — 141, «невядомых» — 169...

   На жаль, большасць імёнаў так і не ўдалося ўстанавіць, таму што вельмі часта ў тыя гады тут гучалі аўтаматныя і кулямётныя чэргі.

   Надзвычай цікавы і трагічны лёс пахаванай тут сям'і Секяжынскіх. Генрых Францавіч, 1904 г. н., яго жонка (імя ўстанавіць не ўдалося), сын Севярын, 1929 г. н., дачка Генрыка, 1931 г. н., дачка Крысціна, 1933 г. н.

   У 2-й палавіне 1920-х гадоў, калі ў Францыі ў выніку эпідэміі сіфілісу значна знізілася нараджальнасць, яе кіраўніцтва пачало запрашаць маладыя здаровыя сем'і з іншых краін для аздараўлення генафонду. Аднымі з тых, хто адгукнуўся на гэты заклік, былі маладажоны з Пінска Секяжынскія. Там, у Францыі, яны пражылі да пачатку 2-й сусветнай вайны. У іх нарадзіліся дзеці.

   3 прыходам фашыстаў вярнуліся на радзіму. Але чамусьці пасяліліся ў Іванаве. Генрых Францавіч пачаў выкладаць у школе нямецкую мову. Гэта была надзвычай адукаваная сям'я. Яны валодалі французскай, нямецкай, англійскай, польскай, рускай мовамі.

   Але неўзабаве вайна дакацілася і да нашых мясцін.

   У гады акупацыі сям'я Секяжынскіх перасялілася ў маёнтак Перадзел, які знаходзіўся паміж Іванавам і в. Радаўня. На ўсё наваколле гэты маёнтак славіўся мноствам розных кветак. Асабліва шмат тут было розных гатункаў цюльпанаў і геацынтаў.

   Добра ведалі яго і партызаны. Але ж не з-за кветак. Адсюль не раз адпраўляліся падводы з харчаваннем на іх базы.

   У адзін з летніх дзён 1944 г. Генрых Францавіч, як заўсёды, падрыхтаваў падводу з прадуктамі. Толькі не ведаў ён, што прыехаў за ёй не партызан, а правакатар.

   Усю сям'ю схапілі і адвезлі ў Іванава ў СД. Сына ж Севярына на той час дома не было. Людзі хацелі схаваць яго. Але, даведаўшыся, што стала з яго роднымі, ён сказаў: «Я павінен быць там, дзе мае родныя».

   Іх расстралялі незадоўга да вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

   Пахавана у брацкай магіле і мужная патрыётка Рэгіна Невядомская з дзецьмі.

  Яе бацька, пан Тваркаўскі, да вайны ў Іванаве меў краму, дзе гандляваў мясам, каўбасамі, вяндлінай. Быў надзвычай добразычлівым да мясцовага насельніцтва.

   Незадоўга да вайны Рэгіна выйшла замуж.

   У час акупацыі разам са сваім братам Лявонам, нягледзячы на тое, што ў яе было двое маленькіх дзяцей, падтрымлівала сувязь з партызанамі.

   Жыхары Іванава часта маглі назіраць такую карціну: Рэгіна, цяжарная, пасадзіўшы двухгадовага хлопчыка ў калясачку, а чатырохгадовага Янека ўзяўшы за ручку, ішла на прагулку ў бок в. Астравок. Ніхто нават уявіць не мог, што ў калясачцы, пад дзіцяткам, ляжалі міны, якія яна перадавала партызанам.

   Але знайшоўся здраднік. Ён пасвіў кароў і не раз бачыў, што гэта не проста прагулкі. Данёс немцам.

   Рэгіну схапілі разам з дзеткамі. Калі павялі на расстрэл, пачаліся датэрміновыя роды. Але нават гэта не спыніла фашыстаў. Грымнулі стрэлы, якія абарвалі жыццё траіх дзяцей і маці. Брата Лявона таксама схапілі, адвезлі ў Пінск, дзе расстралялі.

   3 таго страшэннага, трагічнага часу прайшло больш за паўстагоддзя. Вырасла новае пакаленне. Але памяць людская моцна захоўвае падзеі тых гадоў. I наша глыбокая ўдзячнасць і памяць, як свяшчэнны, ніколі не затухаючы агонь, будуць перадавацца з пакалення ў пакаленне, ад сэрца да сэрца.

Л. А. Павяльчук.

Памяць: Гістарычны дакумент хроніка Іванаўскага района. – Мн.: БЕЛТА, 2000. -592 с.:іл

 

Яндекс.Метрика