Вы здесь: Главная
Краеведение
Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна
Доўгія версты вайны
«Канцэрт» на чыгунцы




Наверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: ivnbibl@brest.by
3 успамінаў А. Шпарко, былога мінёра партызанскага атрада імя Я.Г. Макарэвіча
Перад наступленнем савецкіх войскаў па ўсім фронце камандаваннем Чырвонай Арміі былі прадугледжаны буйныя дыверсійныя аперацыі партызанскіх атрадаў у тыле ворага. Акрамя ўзрываў варожых эшалонаў, якія ішлі на фронт, партызанам было даручана правесці аперацыю пад кодавай назвай «Канцэрт». Гэтай аперацыяй прадугледжвалася разбурэнне чыгунак і мастоў.
Нашаму атраду імя Макарэвіча даручалася зрабіць гэта першы раз на ўчастку Снітава -Ліпнікі, другі раз - на ўчастку Янаў-Палескі - Юхнавічы. У гэтай аперацыі вялікая адказнасць ускладалася на мінёраў. Было даручана за кароткі тэрмін навучыць усіх партызан атрада гэтай складанай справе. I яны з такім заданнем справіліся паспяхова: усе байцы былі абучаны спосабу мініравання рэек.
У вызначаны час увесь атрад выйшаў ва ўмоўнае месца, на зыходныя пазіцыі. Кожнаму байцу трэба было ўзарваць па дзве рэйкі. Для гэтай мэты яны атрымалі па дзве шашкі толу, па два ўзрывальнікі і кавалкі бікфордава шнура.
Першымі падышлі да чыгункі дыверсійныя групы, якія ўжо мелі ў гэтым вопыт. Па ўмоўным сігнале зялёнай ракеты партызаны адначасова ўсім атрадам пайшлі з засады да чыгункі. Нямецкія вартавыя адразу паднялі стральбу. Але калі мы адкрылі агонь, іх супраціўленне аслабла. Дасягнуўшы чыгуначнага палатна, кожны з байцоў прыладзіў выдадзеныя ім шашкі толу пад рэйкі, заклалі шнуры з запалам і чакалі сігналу да ўзрыву - чырвонай ракеты. Як толькі яна ўзляцела ў паветра, партызаны зрабілі сваю справу і пачалі хутка адыходзіць ад чыгуначнай дарогі. Выбух адбыўся праз 30 секунд. Нават жыхары навакольных вёсак надоўга запомнілі гэта відовішча. Гэта сапраўды быў «канцэрт». На працягу многіх кіламетраў па ўсім палатне грымелі выбухі.
Аперацыю партызаны выканалі паспяхова, згодна загаду. Страт з нашага боку не было. Рух паяздоў па чыгунцы быў спынены на тыдзень.
Запісаў В.М.Туркевіч.