Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 22154

e-mail: ivnbibl@brest.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

"Сново ожили в памяти были живые"

 

 

У данясеннях і справаздачах камандавання партызанскіх атрадаў і брыгад гаварылася не толькі пра баявыя справы народных мсціўцаў (пушчаныя пад адхон цягнікі, разгромленыя варожыя гарнізоны, знішчаныя склады ці масты, захопленыя трафеі). Вялікая ўвага ўдзялялася грамадска-палітычнай рабоце сярод партызан і насельніцтва раёна.

Так, у рапарце камандавання партызанскага атрада імя А.В.Суворава брыгады імя В.М.Молатава Пінскай вобласці Беларускаму штабу партызанскага руху аб масава-палітычнай рабоце атрада сярод мясцовага насельніцтва за перыяд з 23 лістапада 1942 г. па 1 мая 1943 г. адзначалася, што было распаўсюджана сярод насельніцтва 10 200 зводак, прынятых па радыё, у тым ліку загад І.В.Сталіна ад 23 лютага 1943 г. (310), урыўкі з выступленняў дэпутата Вярхоўнага Савета СССР А.Талстога (140), выступленні загадчыка аддзела агітацыі і прапаганды ЦК ВКП(б) Аляксандрава (320), Яраслаўскага (210), звароты да насельніцтва (460), украінскіх нацыяналістаў (540), паліцыі (230), зялёнаармейцаў (так у час грамадзянскай вайны называлі тых, хто ўхіляўся ад вайсковай службы. Многіх з «зялёных» тады ўдалося ўцягнуть у барацьбу за савецкую ўладу (180), уласаўцаў (420), нямецкіх служачых (510), польскага народа (415). За гэты час былі праведзены 31 гутарка з актывам і насельніцтвам, 10 мітынгаў і сходаў, створана камсамольская арганізацыя ў адной з вёсак.

Час і абстаноўка ў варожым тыле патрабавалі, каб пра баявыя дзеянні партызан, Чырвонай Арміі, жыццё савецкага тылу, падзеі ў свеце ведалі жыхары акупіраванай тэрыторыі рэспублікі. Праўдзівая інфармацыя дапамагала б умацаванню веры людзей у непазбежны разгром захопнікаў. Гэту задачу павінна была выконваць мясцовая падпольная прэса.

2 красавіка 1943 г. была прынята пастанова ЦК КП(б)Б аб аднаўленні выдання пінскай абласной газеты «Палеская праўда». Першы яе нумар выйшаў 6 чэрвеня 1943 г.

На парадак дня стала пытанне аб выданні раённых газет. 5 ліпеня 1943 г. партызанская брыгада імя В.М.Молатава атрымала партатыўную паходную друкарню. У ёй сталі друкавацца іванаўская і драгічынская падпольныя раённыя газеты. Першы нумар нашай газеты, якая называлася «Партизан Полесья», выйшаў 19 верасня 1943 г. Рэдактарам яе быў Іван Аляксандравіч Антонаў, высокаадукаваны чалавек, вопытны журналіст.

Я.П.Пчолка, рэдактар газеты «Красная заря», органа Драгічынскага падпольнага райкома КП(б)Б, успамінаў:

«Як дарагія рэліквіі захоўваю я пажаўцелыя старонкі «Партизана Полесья» — органа Іванаўскага падпольнага райкома партыі...

У суровым 1943 г. «Известия» пісалі аб такіх падпольных выданнях: «Газеты гэтыя — вялікі гістарычны помнік, дакументы незвычайнай каштоўнасці. Пройдуць гады, краіна наша вытравіць усе плямы і лішаі, пакінутыя бруднымі лапамі фашыстаў, верне народу спакой і мір, — тады мы з асаблівай увагай і заміраннем будзем перагортваць гэтыя камплекты, чытаць і ўчытвацца ў скупыя радкі партызанскіх расказаў і скажам дзецям нашым: чытайце гэтыя старонкі, думайце аб іх, гэта — старонкі вялікай барацьбы за Радзіму, за шчасце чалавека».

Гэты час прыйшоў. Перагортваючы старонкі «Партизана Полесья», адчуваю вялікае хваляванне, хваляванне сустрэчы з мінулым».

Газета пераходзіла з рук у рукі, зачытвалася да дзірак. Зварот рэдакцыі «Прачытай і перадай другому» быў лішнім.

У перадавым артыкуле першага нумара «Партизана Полесья» гаварылася, што Чырвоная Армія, ліквідаваўшы сканцэнтраваны ў раёне Курска, Арла і Белгарада браніраваны кулак, перайшла ў рашучае наступленне. Над гарадамі Вялікія Лукі, Бежыца, Бранск, Нежын, Харкаў, Марыупаль, Новарасійск развяваюцца чырвоныя сцягі. У артыкуле выказана глыбокая ўпэўненасць у перамозе над ворагам: «Чырвоная Армія ачысціць сваю родную зямлю ад азвярэлых нямецкіх захопнікаў. Перамога будзе за намі. У гэтым няма ніякага сумнення. Наперад, сыны Радзімы! Наперад, да поўнага знішчэння фашызму!».

На другой старонцы гэтага нумара апублікаваны артыкул «Злачынствы немцаў». У ім паведамляецца: «Народы перажылі сярэдневяковую інквізіцыю, але такіх агідных злачынстваў, якія творыць зараз нямецкі фашызм, чалавецтва яшчэ не бачыла. Адчуваючы сваю блізкую пагібель, немцы ідуць на ўсякую подласць. Ланцуговыя сабакі нямецкага фашызму і іх прыслужнікі разбураюць гарады, вёскі і сёлы, знішчаюць стагоддзямі ствараемую народам культуру, расстрэльваюць і закапваюць жывымі жанчын, дзяцей і старых, адпраўляюць у фашысцкае рабства моладзь».

«Нямецкая карная экспедыцыя, — інфармуе газета, — 10 верасня поўнасцю знішчыла вёску Патапавічы. Яна расстраляла ні ў чым не вінаватую 80-гадовую Аляксандру Навумчык, спаліла 70-гадовага Данілу Кананчука, параніла сямігадовага хлопчыка. Частка насельніцтва, якая не паспела выйсці з акружэння, адпраўлена ў рабства.

За народны гнеў, за рэкі крыві і слёз — помсціць на кожным кроку азвярэлым ворагам. Біць немцаў з-за кожнага куста — вось задача кожнага сумленнага грамадзяніна, патрыёта сваёй Радзімы і абаронцы свайго народа».

У нумары публікуюцца заметкі «Нас вывеў таварыш Д.», «Адважныя кулямётчыкі», інфармацыя «3-за мяжы». Так, у адной з іх партызан Максім піша пра мужнасць мясцовага жыхара, які вывеў групу партызан з акружанай ворагам вёскі. У другой заметцы партызан Мор паведамляе пра сваіх сяброў-кулямётчыкаў, якія непрыкметна падпаўзлі да Дняпроўска-Бугскага канала, адкрылі агонь па пераправе праціўніка і нанеслі яму вялікія страты.

За час існавання газеты выйшла больш за 50 яе нумароў тыражом 300 — 500 экзэмпляраў кожны.

Выпускалі газету Аляксандр Шахновіч, Кацярына Зубчонак, Аляксандра Фядотава, Клаўдзія Каструбенка. Жанчыны набіралі тэксты, а складаў макет, вярстаў і друкаваў газету Саша Шахновіч. Ен быў майстрам на ўсе рукі, выразаў драўляныя клішэ для карыкатур на гітлераўцаў і іх памагатых. Партызаны жартам, але з павагай называлі Шахновіча пінскім першадрукаром. Выдатна вырабляў Аляксандр бланкі дакументаў.

Хаця фармат газеты быў малы, газетныя палосы невялікія, «Партизан Полесья» змяшчаў разнастайныя матэрыялы. Гэта былі франтавыя зводкі і інфармацыя пра падзеі міжнароднага жыцця. Але газета перш за ўсё паведамляла пра барацьбу партызан, пра зверствы, якія чынілі акупанты.

Калі рыхтавалася раённая камсамольская канферэнцыя, газета дала адпаведную тэматьгчную падборку, дзе расказала аб тым, як ваююць, з якімі баявымі поспехамі прыйшлі партызаны-камсамольцы да гэтай важнай падзеі. Назвала газета імёны тых, хто загінуў у барацьбе з ворагам: Пётр Паталах, Сцяпан Жокін, Мікалай Барскі, Васіль Кужалінаў, Якаў Мельнічук.

Цяжка было з паперай, шрыфтам, прабельным матэрыялам, фарбай. Усё гэта раздабыць нават было цяжэй, чым зброю, патроны, тол. Аднак тыраж газеты не апускаўся ніжэй некалькіх соцень экзэмпляраў. Усе ведалі: кожны нумар газеты — гэта грозная зброя, удар па ворагу, гэта слова праўды, падтрымкі людзей, мацаванне іх веры ў перамогу над захопнікамі.

 

Газетнае слова было чуваць далёка за межамі Іванаўскага раёна, яно гуртавала людзей, клікала іх на барацьбу. У справаздачы сакратара Іванаўскага падпольнага райкома КП(6)Б Ф.С.Кунькова Пінскаму падпольнаму абкому партыі аб партыйна-арганізацыйнай і масава-палітычнай рабоце за перыяд з 1 лютага 1943 г. па               1 чэрвеня 1944 г. адзначаецца, што «нашы лістоўкі  і газета «Партизан Полесья» пранікалі  далёка за межы Іванаўскага, Драгічынскага, Жабчыцкага раёнаў, у горад Пінск, Любяшоў, Камень-Кашырскі. Некаторыя экзэмпляры газет з дапамогай падпольных работнікаў, сувязных, якія працавалі на чыгунцы, даходзілі да Варшавы».

Акрамя газеты «Партизан Полесья» ў друкарні партызанскай брыгады імя В.М.Молатава выпускаліся розныя лістоўкі, звароты, адозвы. Напрыклад, у лістоўцы-звароце да венграў і славакаў ад 2         лістапада1943г. паведамляецца пра поспехі  Чырвонай Арміі на франтах, пра адмову Італіі ваяваць за Гітлера, далей ідуць словы: «Мы, партызаны, абаронцы працоўнага народа, за ўсе зладзействы помсцім фашыстам. Мы ведаем, што вы, салдаты — венгры і славакі — сілаю прымушаны немцамі ваяваць на чужбіне. Вы такі прасты народ, як і мы. Мы заклікаем вас устанавіць дружбу і ўзаемадапамогу. Будзем разам біць гітлераўцаў, разам ваяваць за вызваленне сваіх родных мясцін ад гнёту гітлераўцаў. Пададзім адны другім руку дапамогі ў барацьбе з Гітлерам і яго бандай. Чакаем ад вас адказ і гатовы ўстанавіць з вамі сяброўскія адносіны і ўзаемадапамогу.

Пасля выгнання акупантаў з нашай зямлі 20 жніўня 1944 г. выйшаў першы нумар газеты на вызваленай Іванаўшчыне. Да расфарміравання раёна (25.12.1962) яна называлася спачатку «Сталінскі шлях», потым «Камуніст», а з красавіка 1965 г. газета выходзіць пад цяперашняй назвай «Чырвоная звязда».

В.М.Туркевіч.

Памяць: Гістарычны дакумент хроніка Іванаўскага района. – Мн.: БЕЛТА,2000. -592 с.:іл

Яндекс.Метрика