Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 22154

e-mail: ivnbibl@brest.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

"Сново ожили в памяти были живые"

 

3 успамінаў ветэрана вайны і працы

 

 

У перадваенны час вёска Магільна (цяпер заходняя частка горада Іванава) была не толькі прыгажэйшай за іншыя населеныя пункты раёна, але і больш заможнай. Гэтаму спрыялі некалькі акалічнасцей. 3 поўдня яна прымыкае да чыгункі, дзе знаходзіцца станцыя Янаў-Палескі. Тут быў тартак (лесапільны завод) яўрэя Брушкіна. Блізкасць да валаснога цэнтра — Іванава — таксама выгадна. I на станцыі, і на заводзе, і ў самім пасёлку, дзе мелася некалькі прамысловых прадпрыемстваў (два паравыя млыны, пякарні багатых яўрэяў і іншыя), многія магільняне наймаліся на работу.

Відавочна, такія спрыяльныя ўмовы і сталі падставай для пасялення ў Магільне некалькіх былых белагвардзейцаў, якія апынуліся ў нашых мясцінах пасля заключэння міру Савецкай Расіі з Полыпчай.

У той час сюды прыбылі Аляксандр Пятрэнка, Міхаіл Усачоў, Шапка Папсуй з сынам-падлеткам, Крывабок (імя невядома) таксама з сынам гадоў каля дваццаці. Усе яны былі працаўладкаваны на лесапільным заводзе Брушкіна або на чыгуначнай станцыі. Сюды ж прыбылі яны пасля разгрому атрадаў Булак-Балаховіча.

Іх у Магільне называлі балахоўцамі. Адносіліся да іх з недаверам. Але тыя імкнуліся, як кажуць, прыжыцца назаўсёды. Так, Пятрэнка ажаніўся з вясковай дзяўчынай Зосяй...

3 усталяваннем савецкай улады балахоўцы, як і раней, жылі спакойна. Відаць, з боку насельніцтва ніхто іх не выдаў, а «органы» не паспелі раскапаць іх былую антысавецкую дзейнасць.

Як толькі немцы захапілі нашу мясцовасць, усе балахоўцы пайшлі служыць у паліцыю, а Крывабок і Папсуй нават сваіх сыноў прыстроілі ў нямецкія службы.

Найбольш стараўся выслужыцца перад немцамі Пятрэнка. Таму праз пару месяцаў яго ставяць камендантам паліцыі раёна. Асабліва здзекаваўся новы камендант з чырвонаармейцаў-акружэнцаў, якія траплялі ў пастарунак.

Пазней камандаванне брыгады імя Молатава (камбрыг Герасімаў і камісар Кунькоў) двойчы прапаноўвала Пятрэнку перайсці да партызан, скупіць сваю віну перад Радзімай. Але, відаць, кат адчуваў, што здзейсніў вельмі многа злачынстваў, бо адмовіўся ад любых кантактаў з партызанамі. Наадварот, яшчэ больш узлаваўся. Жорстка здзекаваўся з тых, каго падазравалі ў сувязі з партызанамі. Так, некалькі разоў фашысцкі прыслужнік катаваў Давіда Дарагакупца, Дзмітрыя Вялічку, Лаўрэна Масюка, Яўхіма Божку і многіх іншых жыхароў Магільна. Калі І2 чэрвеня 1942 г. арыштавалі некалькі маладых чалавек з Вартыцка: Барыса Бяссілку, Івана Новіка, Барыса Голіка, з Псышчава — Міхаіла Прадуна і мяне, — усіх нас збіваў нагайкай са свінчаткай на канцы рэменя той самы Пятрэнка. Сплюснутая і ўплеценая ў раменьчьікі куля ўпівалася ў цела, выклікала нясцерпны боль. Калі хто-небудзь з нас падаў або траціў прытомнасць, таго аблівалі вадой. Здзекі працягваліся, кат проста радаваўся нашым пакутам, стогнам людзей.

Праўда, тады мне ўдалося выйсці з засценка. Данос на мяне, як на камсамольца, не пацвердзіўся: у іванаўскіх спісах майго прозвішча не было, камсамольцам стаў у Пінску.

У 1943 г. у паўднёвай і паўночнай частках раёна ўтварыліся партызанскія зоны. Гэта асабліва злавала немцаў. Яны пасылаюць карныя экспедыцыі, пад час якіх былі спалены вёскі Вулька-Махроўская, Адрыжын, Псышчава, Вартыцк, Упірава. Іх насельніцгва вывозілі ў Германію, а тых, хто спрабаваў збегчы, расстрэльвалі. У гэтых карных акцыях Пятрэнка прымаў асабісты ўдзел, не раз акрывавіўшы свае зладзейскія рукі.

Партызаны вырашаюць знішчыць лютага ката. Але зрабіць гэта было нялёгка. Жыў ён у сваім доме ў Магільне. Начаваць накіроўваўся ці сам (добра ўзброены), ці ў суправаджэнні паліцаяў. Вокны яго хаты былі абсталяваны жалезнымі аканіцамі. Штурмаваць будынак было практычна немагчыма, бо побач знаходзіўся пастарунак, дзе пастаянна дзяжурылі і паліцаі, і матацыклісты, і коннікі. Любое прамаруджванне непазбежна абярнулася б буйным боем. Да таго ж, Пятрэнка часта паўтараў: «Пакуль буду я, то будзе і Магільна...»

Гэта палохала мясцовых людзей, бо яны ведалі, што немцы люта распраўляюцца з вёскамі, дзе гінулі іх салдаты ці памагатыя.

Камандаванне брыгады імя Молатава даручыла знішчыць яго партызанам, ураджэнцам Іванава і Магільна, Д.І.Мурыну, В.Г.Глінніку і яшчэ аднаму чалавеку, прозвішча якога не ўстаноўлена. Гэта былі вопытныя разведчыкі. Да таго ж, дапамогу ім у падрыхтоўцы аперацыі аказвалі сувязныя Давід Дарагакупец, Дзмітрый Вялічка, Лаўрэнцій Масюк, Яўхім Божка. Разам і вырашылі выкарыстаць знаёмых Пятрэнкі. Двое сутак сядзелі партызаны ў хляве па суседству з хатай каменданта. Дапамагчы рашыўся кум ката Ігнацій Сцяпанавіч Шарамета, які ў    1940 г. быў старшынёй сельскага Савета.

Шарамета пастукаў. 3 абодвух бакоў каля яго стаялі партызаны, гатовыя расстраляць здрадніка.

— Хто там? — пачуўся ў адказ мужчынскі голас

— Гэта я, куме, па вельмі тэрміновай справе.

— Што так позна ходзіш, — незадаволена прабурчэў камендант і пачаў адчыняць дзверы.

— Праходзь, — сказаў Пятрэнка куму. Але той чамусьці марудзіць пераступіць парог.

— Ты не сам? — зашыпеў Пятрэнка і, як падалося партызанам, стаў паднімаць правую руку (відаць, убачыў у цемры постаці чужых).

У імгненне партызаны ўціснуліся ў сені. Далі чэргі з аўтаматаў паперад сябе. У гэты ж момант грымнуў і пісталетны стрэл, нешта цяжкае ўпала на падлогу.

У святле кішэннага ліхтарыка партызаны ўбачылі цела каменданта, пісталет, які валяўся побач, ля сцяны без прытомнасці ляжаў Шарамета. А ля дзвярэй у хату распласталіся жонка Пятрэнкі (ля яе пабліскваў нямецкі аўтамат) і шасцігадовая дзяўчынка. Відаць, выходзячы адчыняць дзверы, камендант загадаў жанчыне падаць зброю, і яна з дзіцём трапілі пад кулі.

Партызаны прыхапілі аўтамат і хуценька зніклі ў цемры.

Фашысты жорстка расправіліся з жыхарамі вёскі. На другі дзень было арыштавана болып за дзесяць чалавек — тыя, каго сябры Пятрэнкі, паліцаі Усачоў, Папсуй, Крывабок, падазравалі ў сувязі з партызанамі. Праз некалькі дзён усіх іх расстралялі.

Былі арыштаваны яшчэ два дзесяткі чалавек, некаторыя з сем'ямі. Лёс іх такі ж самы — смерць. Пра тую трагедыю нагадвае помнік на вясковых могілках.

Помста немцаў у параўнанні з гібеллю іх паслугача і яго сям'і была страшнай. Але партызанская аперацыя па знішчэнні здрадніка, які тварыў свае злачынствы пад «крылом» гітлераўскага гарнізона, мела вялікае маральнае значэнне.

Вестка пра партызанскі суд над камендантам Пятрэнкам хутка разнеслася за межамі нашых мясцін і прымусіла здраднікаў задумацца аб сваім лёсе, а ўдары народных мсціўцаў па ворагу сталі яшчэ болып частымі і дзёрзкімі.

Памяць: Гістарычны дакумент хроніка Іванаўскага района. – Мн. : БЕЛТА, 2000. - 592 с. : іл

Яндекс.Метрика