Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 22154

e-mail: ivnbibl@brest.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

"Сново ожили в памяти были живые"

 

 

    Імклівае наступление гітлераўцаў у першыя дні вайны сарвала мабілізацыйныя мерапрыемствы ў Іванаўскім раёне. Iкалі ў аўторак, 24 чэрвеня, мужчыны- прызыўнікі пачалі сыходзіцца і з'язджацца ў Іванава, там ужо не было ні ваенкамата, ні райвыканкома, ні міліцыі. Большасць прызыўнікоў вярнулася дадому. Некаторыя ж пайшлі следам за адступаючымі чырвонаармейцамі на ўсход, у бок Шнека, Лунінца, Гомеля. Яны ўступалі ў дзеючую армію, пачыналі свае нялёгкае франтавое жыццё.

     Гэтых людзей засталося сёння нямнога: цяжка прайсці праз доўгія гады вайныі выжыць. Таму матэрыялаў і ўспамінаў пра іх захавалася мала.

    Няшмат звестак і пра тых, хто ўступіў у барацьбу з ворагам значна раней — 1 верасня 1939 г., калі пачалася 2-я сусветная вайна. У польскім войску служылі многія жыхары нашага раёна, яны і прынялі на сябе першыя ўдары фашысцкіх захопнікаў.

    Адным з такіх «жолнежов» быў Патап Лагодзіч з в. Радаўня. Ён пайшоў у войска яшчэ ў 1934 г. Адслужыўшы свой тэрмін, вярнуўся дадому, займаўся гаспадаркай. У сакавіку 1939 г. яго зноў паклікалі да ваеннага начальніка Янаўскай гміны.

    Вайсковая служба, вайна, адступленне, палон, няўдалыя ўцёкі з яго, хвароба, вяртанне дадому, дзе ўжо гаспадарылі фашысты, — вось такі яго баявы шлях.

   Цімох Пятровіч Базылік пачаў ваяваць з гітлераўцамі ў верасні 1939 г. Дамоў вяр- нуўся толькі ў канцы 1939 г. У 1944 г. пайшоў у Чырвоную Армію. Вярнуўся дамоў з медалём «За перамогу над Германіяй».

   Іван Іванавіч Астроўскі пачынаў вайну камандзірам узвода кіравання. Абараняў Маскву, ваяваў пад Ноўгарадам, Ленінградам. Пасля вайны працаваў у Лунінецкім і Іванаўскім раёнах на савецкай і партыйнай работах. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За абарону Масквы», «За баявыя заслугі» і інш.

    Івана Якаўлевіча Брыля вайна застала ў Прыбалтыцы. Потым было акружэнне, партызаны, дзе і ваяваў да вызвалення раёна. Мае ўзнагароды — ордэн Чырвонай Зоркі, медалі.

   Аб баявым шляху Рыгора Захаравіча Божкі могуць расказаць яго медалі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй».

   Абараняў Запаляр'е, Ленінград Міхаіл Георгіевіч Васілёнак, які служыў гідраакустыкам у атрадзе падводнага плавания. Пасля вайны настаўнічаў у Моладаве, Баландзічах.

   Міхаіл Аляксеевіч Гетманчук атрымаў 2 ордэны Славы — II і III ступеней. Вісла, Радом, Брандэнбург, Одэр — вось пункты яго баявога шляху.

   На Вісле і Одэры ваяваў бранябойшчыкам і Міхаіл Піліпавіч Гамалінскі.

   Іван Фаміч Дзямковіч пачынаў сваю баявую біяграфію ў партызанскім атрадзе імя Я.Макарэвіча, а працягваў у артылерыі, камандаваў узводам. Вызваляў Варшаву, Люблін. Яго ўзнагароды — ордэны Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга, Славы IIIступені.

   Кацярына Віктараўна Ецераўскова першых сваіх параненых выносіла з поля бою пад Сталінградам. Тым жа яна займалася і пад Будапештам і Венай.

   Павел Якімавіч Жванько быў пехацінцам, не раз хадзіў у разведку. Пасля цяжкага ранения застаўся без нагі. Вярнуўся інвалідам, і ў вызваленым Іванаве сустрэў сына Андрэя, які адпраўляўся на фронт. На шчасце, сына напаткаў шчаслівы лес.

    Лук'ян Пятровіч Заяц ваяваў у артылерыі. Атрымаў ордэн Славы IIIступені. медалі «За вызваленне Варшавы» і «За ўзяцце Берліна».

    Мікалай Цімафеевіч Ільяшэвіч пасля ўзяцця Берліна вызваляў Прагу, аб чым сведчаць яго медалі.

    Іван Васільевіч Бурачэўскі з в. Упірава ў пачатку 1940 г. паступіў у школу памочнікаў капітана пры Пінскім рачным параходстве. Праз год і тры месяцы ён атрымаў права вадзіць буксіры па маршруце Пінск — Кіеў.

   У тую чэрвеньскую раніцу 1941 г. Іван Васільевіч на сваім ПРП-47 буксіраваў з Мазыра ў Пінск дзве баржы, гружаныя касілкамі, сеялкамі і іншым інвентаром.

   Увагу яго прыцягнула лодка, якая плыла насустрач. 3 яе паведамілі, што на нашу краіну напала гітлераўская Германія.

   Калі фашысты падышлі да Дняпра, з горыччу расстаўся Іван Васільевіч са сваім параходам. Як і дзесяткі іншых, яго затапілі, каб не дастаўся ворагу.

   Потым на шляху Івана Бурачэўскага будуць баі пад Феадосіяй, быў паранены на Керчанскім паўвостраве. Лячыўся на Кубані, потым абараняў Сталінград, вызваляў украінскія гарады Запарожжа, Жытомір, Цярнопаль. Ранение не дазволіла яму ўдзельнічаць у вызваленні Брэста. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі «За адвагу», «За абарону Сталінграда» і інш.

   Для Васіля Сачыўкі першы дзень вайны пачаўся на штармавой Балтыцы.

   Батальён, у якім служыў малады баец Сачыўка, знаходзіўся ў той час на беразе вострава Саарэмаа. Па баявой трывозе батальён заняў пазіцыю разам з астатнімі падраздзяленнямі 41-га стралковага палка. I пачаліся гарачыя франтавыя будні.

   Былі нашы землякі ў гэты пякельны дзень 22 чэрвеня і ў Брэсцкай крэпасці.

    Над вёскаю, над лугам

    У страху ўсё жывое...

    У крэпасці над Бугам

    I з Моладава двое.

    Каля байніц заселі,

   Гранаты палажылі.

   Там Мельнік, Парасевіч

   Жыццё свае злажылі.

   Гэтыя радкі В.М.Туркевіч прысвяціў сваім землякам з в. Моладава І.Ф.Мельніку і Ф.Л.Парасевічу.

 

   Фёдар Маліч з в. Тышкавічы на вайсковую службу быў прызваны ў 1940 г. Служыў у артылерыйскай брыгадзе.

   Вайна застала яго паміж Мінскам і Баранавічамі, дзе павінны былі пачацца палявыя вучэнні. А пачалася вайна. Загад быў адзін — абараніць сталіцу Беларусі, не дапусціць у Мінск немцаў. Затым Смаленск, Валакаламск, абарона Масквы, Курск. Ф.Маліч вызваляў Смаленск, потым Оршу, Мінск, Прыбалтыку.

   Ад граніцы, каля г. Перамышля на Украіне, адступаў лейтэнант хімічнай службы Віктар Усачоў. Потым у другім месцы ён перасячэ граніцу Усходняй Прусіі, а затым пераступіць мяжу самой Германіі, салдатам-пераможцам нройдзе па берлінскіх вуліцах. I такое на вайне здараецца: ён не быў ні разу паранены.

   Піліпа Навумаўца з в. Дружылавічы вайна застала на Іванаўшчыне, дзе ён працаваў участковым упаўнаважаным райаддзела міліцыі. Пытанне, як быць, што рабіць далей, для яго наогул не існавала. Што б там ні было, ён цвёрда вырашыў уліцца ў рады Чырвонай Арміі і са зброяй у рукахадстойваць свабоду Айчыны. Так патрабаваў час, так падказала сумленне.

   На подступах да Гомеля савецкія войскі вялі цяжкія, жорсткія баі. Тут каля берагоў Сожа і адбылася яго першая баявая сустрэча з ворагам.

   Многія наіпы землякі сталі ўдзельнікамі бітвы пад Масквой, дзе была атрымана першая сур'ёзная перамога над ворагам. У ліку іх быў і Мікалай Окунеў. У канцы лістапада 1941 г. у Падмаскоўе прыбыла стралковая часць, у якую трапіў Мшалай Карпавіч. Праз некалькі дзён баі пад сталіцай разгарэліся з новай сілай. Нашы войскі перайшлі ў наступление. I вораг не вытрымаў... Тут, пад Масквой, у Мікалая Карпавіча было хрыпічэнне агнём, тут былі праліты першыя кроплі крыві за Радзіму.

   Страшэнная вестка аб пачатку вайны застала камсамольца Яўгена Крылова ў г. Падольск, паблізу Масквы. Ен толькі што адслужыў вызначаны тэрмін у радах Чырвонай Арміі. I зноў давялося адзець ваенную форму, у поўнай баявой выкладцы хадзіць ужо не на вучэнні, а трымаць сапраўдны экзамен перад Радзімай-маці па тых ведах, якія ён, камандзір аддзялення мінамётчыкаў, атрымаў за гады баявой вучобы ў час службы ў арміі.

   ...Фашысты рвуцца да Масквы. «Не здаць сэрца Радзімы, не таптаць каванаму боту фашыста сталічных бульвараў і плошчаў!» — такі быў дэвіз абаронцаў сталіцы.

   Паводле загаду абласнога аддзела ўнутраных спраў атрад міліцыі, у якім знаходзіўся Барыс Міхнавец, быў далучаны да вайсковай механізаванай часці. Але на станцыі Лунінец іх эталон трапіў пад бамбёжку. Заставалася адно — змагацца з ворагам на месцы. Чакаць не прыйшлося. На ўсходняй ускраіне гарадка вораг скінуў парашутыстаў-дыверсантаў. У схватку з імі ўступіў атрад міліцыі. Тады знішчылі больш за 20 фашыстаў.

   Многае было ў франтавой біяграфіі Барыса Мікітавіча Міхнаўца. Узводзіў абарончыя рубяжы на захад ад Тулы. Потым — служба ў 2-й механізаванай урада- вай дывізіі. Святочны парад 7 лістапада 1941 г., у якім удзельнічаў і Міхнавец, быў na-ваеннаму строгім і кароткім. Усе імкнуліся на фронт, каб хутчэй біць ворага.

   Пасля парада на Краснай плошчы дывізія, у спісках якой значыўся Міхнавец,была накіравана на паўночна-заходні рубеж абароны Масквы.

   Сярод гераічных абаронцаў Ленінгра да, удзельнікаў прарыву блакады горада на Няве таксама ёсць жыхары нашага раёна ці тыя, хто звяжа з Іванаўшчынай свой пасляваенны лёс. Адзін з іх — Іван Бандзюк, прызваны ў войска ў 1940 г., баец процітанкавага артылерыйскага палка, размешчанага ў Ленінградзе.

   Аляксандр Надольны быў матросам, таксама абараняў Ленінград. Яму давялося быць ці не ў самай цяжкай, небяспечнай справе — у разведцы.

   Блакаднае жыццё дыктавала свае жорсткія законы і ў войсках, якія стаялі на абароне Ленінграда. Зусім нядаўна, здаецца, выдавалі ў суткі па 300 грамаў хлеба на чалавека, зараз — па 125. Аднак наибольшей каштоўнасцю былі боепрыпасы. За кожную гранату адказваеш галавой, кожны патрон не павінен быць расходаваны без вострай патрэбы. Ды інакш і нельга, для таго, каб выстаяць, каб даць адпор і не скарыцца.

   Але для большасці мужчын Іванаўшчыны франтавое жыццё пачалося пасля вызвалення раёна і масавай мабілізацыі, якая была праведзена ў 2-й палавіне лета 1944 г. Фронт забраў усіх прыгодных да службы ў перыяд баявых дзеянняў. Засталіся толькі тыя, хто меў бронь, працаваў на абарону.

   Аднак іванаўскія прызыўнікі не аказаліся навічкамі ў ваеннай справе. Многія прайшлі суровую, але добрую загартоўку ў партызанскіх атрадах.

   Па-рознаму складваўся франтавы лёс жыхароў раёна. Агульным было адно — шчырае жаданне перамагчы.

   Грымелі франты. Чырвоная Армія гнала ворага, які люта супраціўляўся, туды, адкуль ён прыйшоў на нашу зямлю. Не забудуцца тыя дні воінам-франтавікам.

   Шмат успамінаў звязана ў Івана Канстанцінавіча Майсейчыка са звычайным сённяшнім аўтобусным маршрутам Іванава — Драгічын — Антопаль — Кобрын — Брэст. Гэту зямлю ён у сорак чацвёртым вызваляў.

   Партызанскі атрад імя С.Г.Лазо, у якім змагаўся з акупантамі і Майсейчык, у сакавіку 1944 г. злучыўся на р. Прыпяідь з часцямі Чырвонай Арміі. Майсейчык быў наводчыкам гарматы. Фарсіраваўшы Прыпяць, іх 12- я гвардзейская стралковая дывізія развівала наступление ў абход Пінска ўздоўж Брэст- Літоўскай шашы. 16 ліпеня былі вызвалены г. Іванава і г.п. Антопаль, 17 ліпеня — г. Дра- гічын, 20 ліпеня — г. Кобрын.

   Вечарам 28 ліпеня полк, у якім змагаўся І.К.Майсейчык, уварваўся ў г. Брэст. Тут Івану Канстанцінавічу была ўручана першая ўрадавая ўзнагарода — медаль «За адвагу».

   Другая ўзнагарода знайшла яго пад г. Рыга.

   На ўсё жыццё запомніўся Майсейчыку подзвіг нашага земляка, байца 2-га стралковага батальёна Жука. У час варожай атакі ён са звязкай гранат выпаўз насустрач нямецкаму танку і кінуўся пад яго гусеніцы.

   Шлях нашых землякоў-салдат шмат у чым падобны: Усходняя Прусія — Польшча — Германія. Салдат-іванаўцаў можна было сустрэць ва ўсіх відах дзеючай арміі.

   Лейтэнант Васіль Рубан абслугоўваў самую грозную зброю — славутыя «кацюшы». У палкавой разведцы паспяхова ваяваў Рыгор Сінчук з в. Карсынь, сувязістам быў Дзяніс Сацута, паветраным дэсантнікам — Васіль Лагодзіч. Пасля вайны ён працаваў у міліцыі, для якой, па сутнасці, вайна не скончылася ў маі 1945 г.

   Падобны шлях і лес у Фёдара Алёніна. Пасля цяжкага ранення ён быў накіраваны на лячэнне, потым стаў байцом аператыўнага атрада па ліквідацыі бандытызму ў нашых месцах.

   На вайне здараліся ўсякія гісторыі. Адна з іх адбылася з Арсенам Балем з в. Пераруб.

   Яго хворую жонку вылечыў нямецкі ваенны ўрач. А ў Германіі сярод тых, хто хаваўся ў лясах і быў узяты ў палон савецкімі байцамі, Баль убачыў і пазнаў таго доктара, дапамог яму пазбегнуць магчымай расправы.

   А вось гісторыя танкіста Уладзіміра Аронавіча Янкелевіча, выкладзеная Андрэем Лаўрысюком, былым партызанам, а пасля настаўнікам, актыўным супрацоўнікам раённай газеты «Чырвоная звязда».

   Пасля бою з экіпажа танка засталіся жывымі толькі Янкелевіч і радыст Анатоль Кашавенка. Кантужаныя, яны трапілі ў пал он. Радыст сказаў, не прызнавайся, што ты яўрэй, гавары, што ўкраінец, а завуць цябе Курыненка Уладзімір Андрэевіч. Я скажу, што мы вучыліся ў адным класе (немец-канваір разумеў польскую мову, на якой радыст і гаварыў з ім).

   Потым былі паспяховыя ўцёкі з лагера. Працаваў у аднаго гаспадара ў Дасто- еве, потым перайшоў у Кучавы, жыў у хаце ўдавы Стасюк Соф'і Сцяпанаўны. Арышт. Пінская турма. Калі павялі на расчыстку аэрадрома пад Пінскам, зноў уцёк, вярнуўся ў Кучавы. Моцна захварэў. Дачка гаспадыні Ганна больш месяца яго лячыла. А даведаўшыся, што Валодзю хочуць арыштаваць, схавала яго ў надзейных людзей на хутары Пясчанка.

   Яе забралі ў паліцыю, білі, збіраліся расстраляць, усё дапытваліся, дзе Курыненка. Але яна ўсё вытрымала. Затым — партызанскія сцежкі. Уладзімір і Ганна пажаніліся.

   Кажуць, вайна — не жаночая справа. Але колькі жанчын ваявала! А як ваявала, можа доўга расказваць любая партызанка (як Марыя Таўсцялёва) ці франтавічка (як медсястра Марыя Клімавец, якая ў 20 гадоў пасівела).

   Браты Сцяпан і Пётр Міховічы з в. Моталь ваявалі ў Чэхаславакіі. Яны былі ў групе савецкіх армейскіх разведчыкаў.

   Сцяпан Максімавіч Міховіч загінуў 4 снежня 1944 г. у лесе ў гарах Бяскіды каля пасёлка Заічорка на Мараўцы. Паранены, ён адстрэльваўся ў доме селяніна Каланічнага. Фашысты падпалілі дом, спадзеючыся, што разведчык выйдзе і здасца ў палон. Але пралічыліся. Разам з Міховічам згарэлі савецкія разведчыкі Сцяпан Субоцін і Васіль Ламавы. На гэтым месцы пастаўлены помнік.

   Пётр Максімавіч Міховіч загінуў 9 снежня 1944 г. на процілеглым схіле гары Малы Траўны непадалёку ад партызанскага бункера. Ён прыкрываў радыстку ў час перадачы савецкаму камандаванню звестак, сабраных разведчыкамі.

   На месцы таго бою, дзе загінула 11 чэшскіх партызан, таксама ўзведзены помнік. Але магілы загінуўшых няма.

   Мясцовыя жыхары ўспамінаюць, што немцы пасля бою падабралі ўсіх забітых (і сваіх салдат, і партызан) з гары Малы Траўны, завезлі ў г. Мараўска Астрава і спалілі ў крэматорыі.

   Калі Міхаіл Юрчанка з в. Юхнавічы чуў ці нават сам спяваў вядомую песню часоў грамадзянскай вайны пра Кахоўку, ён і не думаў, што яму давядзецца ваяваць пад гэтай самай Кахоўкай. На яго франтавым шляху былі таксама Курск, Бранск, Беларусь, Прыбалтыка, Усходняя Прусія, Чэхаславакія.

   Калі б ветэранам вайны прапанавалі пісаць успаміны, многія, відаць, назвалі б іх імем той ракі, бой ці пераправа цераз якую асабліва запомніліся: Вісла - камандзіру гарматы Уладзіміру Усцімчуку, з в.Рудск; Дунай — артылерысту Івану Базану; Одэр — кулямётчыку Васілю Божку; снайперу Івану Масюку.

   Кожны савецкі салдат марыў аб тым часе, калі будзе ўзяты Берлін і вайна будзе закончана там, адкуль яна выпаўзла нялюдскай пачварай, пачала распаўзацца па Еўропе.

   Многія нашы землякі бралі Берлін, праходзілі пераможцамі па яго вуліцах. Сярод іх Антон Клімук, Мацвей Дробат, Рыгор Дзяркач і інш. Некаторыя, як Фёдар Пракопчык, тут жа былі перакінуты на дапамогу паўстаўшай Празе.

   Вайна не закончылася пераможным маем для лейтэнанта Івана Смялкоўскага, Васіля Цімашука, Барыса Калядзіча, Аляксандра Амельчука, Андрэя Сахарэвіча, Івана Слесарчука, Лаўрэнція Канюшэнкі і многіх іншых салдат, якім давялося яшчэ ваяваць супраць Японіі на Далёкім Усходзе, у Маньчжурыі.

Памяць: Гістарычны дакумент хроніка Іванаўскага района. – Мн.: БЕЛТА, 2000. - 592 с.: іл

Яндекс.Метрика