Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 22154

e-mail: ivnbibl@brest.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

"Сново ожили в памяти были живые"

БРОШЧУК Фёдар Фёдаравіч:

— Гэты дзень буду памятаць, мабыць, усё жыццё. А сустрэў я Вялікую Перамогу на Эльбе. Ваяваў у складзе 163-га знішчальнага супрацьтанкавага палка. Здавалася, што радасці не будзе канца. Побач у тыя хвіліны са мною былі чатыры маіх землякі.

МАЛІЧ Фёдар Іванавіч:

—  Перамогу сустрэў у самым логаве фашыстаў — Берліне. Памятаю, як за некалькі хвілін пасля гэтай радаснай навіны праляцелі ў памяці ўсе мае баявыя дарогі: і абарона Масквы, і жорсткія баі на Курска-Арлоўскай дузе, і штурм Кёнігсберга. Два раненні, дзве кантузіі. Наколькі складаным і рызыкоўным быў мой баявы шлях сцвярджаюць і мае ўзнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Вялікай Айчыннай вайны I ступені, медаль «За адвагу»...

Гурыновіч Васіль Несцеравіч:

—   Ёсць у Германіі горад Нойштадт, дык вось непадалёку ад яго і сустрэла мяне радасная вестка. Служыў у артылерыі. Аб тым, як выконваў свой воінскі абавязак, расказваюць узнагароды: 2 ордэны Чырвонай Зоркі, ордэн Вялікай Айчыннай вайны I стугіені і медаль "За адвагу".

Дорах Дзмітрый Лук'янавіч:

-- Радасці і лікаванню, здавалася, не было межаў. Там, пад далёкай Прагай, мы настолькі парадніліся, зблізіліся, быццам гадаваліся ў адной сям'і. Дзеля гэтай падзеі варта было прайсці праз усе выпрабаванні: абарону Масквы, Ленінграда, вызваленне Прыбалтыкі, Украіны, Польшчы, Германіі...

ХЛУС Міхаіл Дзмітрыевіч:

— Гэты самы памятны дзень застаў мяне ў Берліне. Мы столькі гадоў яго чакалі, што некаторыя не вытрымалі, заплакалі. Але гэта былі слёзы радасці, што такая жорсткая, такая бесчалавечная вайна нарэшце закончылася, і мы засталіся жывыя.

Міхальчук Пётр Андрэевіч:

— Святкаваў Перамогу на Эльбе. Нават не верылася, што гэтая самая крывавая ў гісторыі вайна закончылася. Таму, безумоўна, вельмі радаваліся, што ўсяму гэтаму прыйшоў доўгачаканы канец.

ШАЛАМІЦКІ Аляксандр Якаўлевіч:

—   А я сустрэў Перамогу ў Хойненскім сельскім Савеце, што на Піншчыне. Дарэчы, вярхом на кані, як упаўнаважаны з раёна(тады райцэнтр быў у Жабчыцах) прыехаў сюды, каб паведаміць насельніцтву пра заканчэнне вайны. А да гэтага, безумоўна, былі і партызанскія дарогі, пасля якіх мяне накіравалі ў органы міліцыі, дзе адслужыў 43 гады.

ВАЦКЕЛЬ Міхаіл Дзянісавіч:   

 — Дайшоў да самай  Германіі, а вось Перамогу і сустрэў у польскім шпіталі пасля цяжкага ранення. Магчыма, гэтая радасная навіна і дапамагла мне паправіцца выздаравець.

КУЛЬБЕДА Сцяпан Піліпавіч:

—  Так здарылася, што светлы Дзень Перамогі мне давялося сустракаць у Сілецкіх лагерах за Масквой. Многае выпала прайсці за гады ваеннага ліхалецця: партызаншчыну, вучэбны полк, лагер...

Пляшкевіч Аляксей Паўлавіч:

—    А я ў гэты час быў і у Сяміпалацінску. Было мне  ўсяго дзесяць гадоў. Выхоўваўся ў дзіцячым доме. Але добра памятаю, як па-дзіцячы шчыра мы радаваліся  Перамозе.

ШУКАЛЮК Уладзімір Ерамеевіч:

-У той знамянальны дзень быў якраз дома. Па радыё перадалі паведамленне ТАСС. Усярэдзіне нешта аж ускалыхнулася. Выйшаў на вуліцу, і першым сустрэчным аказаўся старшыня сельскага Савета Засімовіч. А праз нейкі час уся вёска лікавала.

Маркевіч Сяргей Мікалаевіч:

  А мне пашчасціла ў гэты памятны дзень быць у сталіцы—горадзе Маскве. Прыехаў на вучобу ў Сувораўскае вучылішча. Канечне ж сталіца лікавала. Салют, фейерверкі, гучныя "Ура", "Слава пераможцам"  і іншыя здравіцы разносіліся па ўсёй Маскве.

Кухарчук Н. Гэты дзень мы набліжалі як маглі / Кухарчук Надзея //Чырвоная звязда. - 1997. - № 38.- май

Яндекс.Метрика