Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 22154

e-mail: ivnbibl@brest.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

"Сново ожили в памяти были живые"

 

   23 чэрвеня 1944 г. разгарнулася Беларуская аперацыя, адна з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Чырвонай Арміі ў Вялікую Айчынную вайну. Вынікам яе правядзення было поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня 1944 г. быў вызвалены Мінск. Разгром і знішчэнне асноўных сіл гітлераўскай групы армій «Цэнтр» у так званых катлах каля Віцебска, Бабруйска і на ўсход ад Мінска прывёў да таго, што ў германскім фронце ўтварыўся 400-кіламетровы разрыў. Закрыць яго ў кароткі тэрмін нямецкае камандаванне не мела сіл. 4 ліпеня Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання паставіла перад камандуючымі франтамі задачу. у поўной меры выкарыстаць гэта надзвычай выгаднае становішча.

Для выканання дырэктывы Стаўкі было вырашана не спыняючы прас-ледавання праціўніка нанесці яму магутныя ўдары сіламі 48-й і 65-й армій у напрамку на Баранавічы, акружыць баранавіцкую групоўку ворага і знішчыць яе. Пасля ўпартых баёў савецкія войскі 8 ліпеня вызвалілі Баранавічы, 10 ліпеня з ходу фарсіравалі р. Шчара і вызвалілі Слонім. Да 16 ліпеня злучэнні 1-га Беларускага фронту выйшлі на лінію Свіслач — Пружаны, прасунуўшыся за 12 дзён на 150 — 170 км.

   Разгром фашысцкіх войскаў у раёне Баранавіч і на рубяжы ракі Шчара стварыў пагрозу для пінскай групоўкі ворага. Каб не дапусціць арганізаванага адыходу нямецка-фашысцкіх войскаў з Пінска, у рашучае наступленне перайшлі злучэнні 61-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П.А.Бялоў). Пры актыўнай падтрымцы матросаў Дняпроўскай ваеннай флатыліі і пінскіх партызан злучэнні 61-й арміі 14 ліпеня штурмам авалодалі горадам. Восьяк паведамлялася аб гэтым у аператыўных зводках Саўінфармбюро за 14 ліпеня:

   «Войскі 1-га Беларускага фронту, фарсіраваўшы рэкі Ясельда і Прыпяць, пры падтрымцы Дняпроўскай рачной флатыліі штурмам авалодалі абласным цэнтрам Савецкай Беларусі горадам ПІНСК.

    Ноччу караблі флатыліі высадзілі дэсант на паўднёвай ускраіне горада. Дэ-сантнікі завязалі вулічныя баі з гарнізонам праціўніка. Тым часам савецкія войскі фарсіравалі рэкі Ясельда і Прыпяць і з двух бакоў уварваліся ў горад. Сёння ранкам нашы войскі ўшчэнт разбілі нямецкі гарнізон. Горад Пінск поўнасцю ачышчаны ад фашысцкіх захопнікаў. Захоплена многа трафеяў і палонных».

   Аператыўнае становішча войскаў 1-га Беларускага фронту значна палепшылася. У пачатку Беларускай аперацыі флангавыя групоўкі фронту былі раздзелены вялікімі балотамі, а цяпер Палессе засталося ззаду, працягласць фронту скарацілася амаль удвая.

   Страціўшы важны стратэгічны пункт - г. Пінск, гітлераўцы спешна адступілі на паўночны захад і захад. Імкнучыся заняць новыя выгадныя пазіцыі для абароны, яны часта пакідалі без бою многія населеныя пункты. Нарошчваючы тэмпы наступлення, савецкія войскі набліжаліся да Брэста.

    На тэрыторыі Іванаўскага раёна ў баявых дзеяннях з гітлераўцамі ўдзельнічалі наступныя вайсковыя злучэнні і часці 1-га Беларускага фронту:

   48-я гвардзейская стралковая дывізія (камандзір генерал-маёр Г.М.Корчыкаў) 20-га стралковага корпуса 28-й арміі;55-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр А.П.Турчынскі) 20-га стралковага корпуса 28-й арміі;12-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр Дз.К.Малькоў) 9-га гвардзейскага стралковага корпуса 61-й арміі; 212-я стралковая дывізія (палкоўнік У.Г.Кучынёў) 9-га гвардзейскага стралковага корпуса 61-й арміі.

    Масіраваныя налёты на варожыя аб'екты рабіла савецкая авіяцыя. Аб гэтым гаварылася ў чарговай аператыўнай зводцы:«Масіраваныя налёты нашай авіяцыі на чыгуначны вузел Дзвінск, чыгуначныя станцыі  Кобрын і Янаў.

    Ноччу на 15 ліпеня наша авіяцыя ажыццявіла масіраваныя налёты на чыгуначны вузел Дзвінск, чыгуначныя станцыі Кобрын і Янаў (на захад ад г. Пінск). Бамбардзіроўцы падвергліся скапленні воінскіх эшалонаў і ваенныя склады немцаў. У выніку бамбардзіроўкі на станцыях Кобрын і Янаў падпалены 7 чыгуначных саставаў. Сярод шматлікіх пажараў адбылося некалькі моцных выбухаў. На станцыі Кобрын, акрамя таго, знішчаны буйныя склады гаручага».

     16 ліпеня 1944 г. у ходзе развіцця наступлення войскаў 1-га Беларускага фронту на Баранавіцка-Брэсцкім напрамку быў вызвалены г. Іванава і ўвесь раён. Саўінфармбюро паведаміла аб гэтым так:

     «На паўночным захадзе і захадзе ад горада Пінска нашы войскі, развіваючы наступленне, авалодалі раённымі цэнтрамі Пінскай вобласці — гарадамі Янаў і Целяханы, а таксама з баямі ўзялі звыш 50 іншых населеных пунктаў, у тым ліку Тышкавічы, Моталь, Опаль, Трыліскі, Ляскавічы, Рудск, Франопаль, і чыгуначнымі станцыямі Юхнавічы і Янаў».

 

Яндекс.Метрика