Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 22154

e-mail: ivnbibl@brest.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

"Сново ожили в памяти были живые"

 

    Праведзена партызанскай брыгадай імя В.М.Молатава Пінскай вобласці з мэтай вывесці са строю шлюзы, плаціны і вадаспускі Дняпроўска-Бугскага канала і сарваць перавозкі праціўніка. Распрацавана Беларускім штабам партызанскага руху ў канцы 1942 г.

   У лютым — сакавіку 1943 г. дыверсійныя групы атрадаў імя Лазо, М.І.Кутузава, А.В.Суворава вывелі са строю Оўзіцкі, Ляхавіцкі, Рагадашчанскі, у маі - шлюзы Пераруб і Радастаўскі на Белазерскім канале. У пачатку лета 1943 г. праціўнік спрабаваў аднавіць Дняпроўска-Бугскі канал і пусціць яго ў эксплуатацыю. Дзеля гэтай мэты прыбыла аднаўленчая каманда ў складзе батальёна, якую прыкрывалі 6 ваенных катэраў рачной флатыліі. Пачаліся рамонтныя работы. Даведаўшыся аб намерах праціўніка, камандаванне брыгады ў ноч на 19 чэрвеня 1943 г. сіламі 3 атрадаў (каля 400 чал.) правяло аперацыю па вывадзе са строю Гарадзецкага, Ляхавіцкага, Оўзіцкага, Перарубскага, Селішчанскага, Старога і Новага РагадаІІІчанскага гідравузлоў. Каб адцягнуць увагу ворага, атрады імя І.В.Сталіна і У.Р.Нямытава завязалі бой у раёне в. Патапавічы, дзе знаходзіліся асноўныя сілы праціўніка і ваенныя катэры. Астатнія сілы брыгады атакавалі пералічаныя вышэй аб'екты і знішчылі іх. У аперацыі праціўнік страціў 12 чалавек забітымі і 36 параненымі, партызаны — 4 чалавекі параненымі. Узровень вадьі панізіўся да 30 — 60 см, 120 км канала на ўчастку Пінск — Кобрын сталі непрыгодныя для эксплуатацыі. 129 суднаў праціўніка, якія былі перакінуты з Дняпра, засталіся ў Пінскім порце і ў ліпені 1944 г. захоплены Дняпроўскай ваеннай флатыліяй.

Яндекс.Метрика