Вы здесь: Главная
Краеведение
Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна
Партызанскія баі і аперацыі
СІНКЕВІЦКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1942 г.




Наверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: ivnbibl@brest.by
Баі партызанскіх атрадаў імя М.Ц. Шыша, «Пятровіча» і нямецка-фашысцкіх захопнікаў у в. Сінкевічы Ленінскага раёна і на чыгуначнай станцыі Сінкевічы 30 кастрычніка 1942 г.
3 мэтай зрыву руху паяздоў па чыгунцы Брэст — Гомель штаб Пінскага партызанскага злучэння да 25-годдзя Кастрычніка распрацаваў план аперацый па адначасовым разгроме варожага гарнізона ў вёсцы і на чыгуначнай станцыі Сінкевічы і падрыве 70-метровага чыгуначнага моста цераз р. Лань. Аперацыяй кіравалі камандзіры атрадаў «Пятровіча» А.П.Савіцкі і імя М.Ц.Шыша М.І.Герасімаў. Партызанская разведка ўстанавіла колькасць і ўзбраенне гарнізона праціўніка ў вёсцы, аховы станцыі і моста (больш за 100 гітлераўцаў, узброеных станковымі і 5 ручнымі кулямётамі, аўтаматамі і вінтоўкамі), што вёска і чыгуначная станцыя ўмацаваны дзотамі. Для ўдзелу ў аперацыі было выдзелена каля 200 партызан, узброеных 11 ручнымі кулямётамі, 12 аўтаматамі, вінтоўкамі. Каб не дапусціць падыходу падмацавання з бліжэйшых гарнізонаў праціўніка, групы прыкрыцця вывелі са строю тэлефонна-тэлеграфную лінію сувязі, грунтавыя дарогі, чыгунку. Астатнія групы павінны былі нанесці адначасовы ўдар па гарнізоне ў вёсцы, ахове моста і ўзарваць яго.
На досвітку 30 кастрычніка 1942 г. ударныя групы напалі на паліцэйскі ўчастак, будынак камендатуры і ахову лесапільнага завода, якія знаходзіліся ў в. Сінкевічы, падпалілі іх і хутка падавілі супраціўленне гітлераўцаў. Знішчыўшы праціўніка на станцыі, партызаны падпалілі састаў з боепрыпасамі. Узрывамі бомбаў і снарадаў падпаленага эшалона быў знішчаны будынак станцыі, уся станцыйная гаспадарка і чыгуначнае палатно. Ахова моста спрабавала адысці па балоце ў бок р. Прыпяць, але трапіла пад агонь партызан і была знішчана. Партызаны авалодалі чыгуначным мостам, замініравалі яго і падарвалі. Групы прыкрыцця адбілі падраздзяленні праціўніка, якія спяшаліся на дапамогу гарнізону са станцыі Лахва і в. Сітніца. У ходзе гадзіннага бою былі падарваны чыгуначны мост цераз р. Лань, 2 іншыя чыгуначныя масты (даўжынёй 10 і 14 м), 4 на грунтавых дарогах, знішчана 3 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі сувязі, спалены эшалон з боепрыпасамі, лесапільны і малочны заводы, будынкі станцыі і акупацыйных улад. У выніку аперацыі рух па чыгунцы быў спынены на доўгі час. Страты праціўніка: 74 забітыя, 14 параненых і 6 узяты ў палон. Партызаны страцілі 3 забітымі і 4 параненымі. У памяць аб баявых дзеяннях партызан у 1963 г. на будынку станцыі Сінкевічы ўстаноўлена мемарыяльная дошка.