Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 22154

e-mail: ivnbibl@brest.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

"Сново ожили в памяти были живые"

   У даваенным Іванаве яўрэі складалі значную частку насельніцтва. Гэта былі ўрачы і настаўнікі, крамнікі і кавалі, краўцы і шаўцы.

    У міры і згодзе, дапамагаючы і падтрымліваючы адзін аднаго, дзесяцігоддзямі жылі яны поруч з беларусамі.

    Да сённяшніх дзён старажылы добрым словам успамінаюць імёны аптэкараў Гарбара і Глоцэра, настаўнікаў Уладаўскага, Соф'ю Вумбліх, Давіда Абрамавіча Шэйбайма, урачоў мужа і жонку Баталіных, Гарадзіцкага, Уладаўскага, мужа і жонку Мінскіх, уладальнікаў крам Качыковіча, Рэзніка, Фельдмана, Магілянскага, Габачніка, шаўца Шусцера і многіх іншых.

     Ды вось грымнула Вялікая Айчынная вайна.

     3 першых дзён фашысцкай акупацыі ў раёне пачаўся генацыд супраць яўрэяў. Летам 1941 г. частка мужчынскага насельніцтва старэйшага ўзросту гэтай нацыянальнасці была расстраляна ва ўрочышчы Баравіца, а астатніх, у тым ліку жанчын, дзяцей, старых, сагналі ў гета, якое было размешчана ў цэнтры Іванава. Мечаныя жоўтымі латкамі, яны былі адгароджаны ад свету калючым дротам. Тых, хто мог працаваць, ганялі на розныя цяжкія работы.

    Так і жылі яны ў пастаянным страху, з дня на дзень чакаючы смерці.

     Iгэты страшэнны дзень настаў. Ранкам 26 верасня 1942 г., паставіўшы ў калоны, іх прывялі на ўскраіну рудскага лесу.

    Відавочцы тых жудасных падзей Курыловіч Марыя Мікалаеўна, Куліч Раіса Мікалаеўна ўспаміналі: «У той дзень го рад, здавалася, замёр, затаіўшыся ў страшнай прыгнечанай цішы. Яны ішлі спакойна насустрач наканаванаму ім лёсу. Нейкая нечалавечая пакорнасць была ў іх вачах, у іх постацях. Моцна прыціскалі да сябе дзяцей матулі. Закаханыя крочылі, цесна абняўшыся. Калі зайшлі ў лес, некалькі дзесяткаў чалавек кінуліся наўцёкі. Услед ім грымнулі стрэлы. Выратавацца ўдалося нямногім. А астатнім загадалі распранацца. У кучу складвалі адзенне, абутак, ісаштоўнасці, якія яшчэ засталіся. Затым пачалі па чарзе падводзіць да ям, выкапаных раней, і стралялі...

    А ноччу... Ноччу не толькі горад, але ўсе навакольныя вёскі прачнуліся ад стрэлаў, стогнаў, енкаў. Гарэла падпаленае гета».

   Як потым выявілася, не ўсе яго жыхары падпарадкаваліся лёсу і пакорна пайшлі на расстрэл. Нейкая частка хацела перачакаць страшэнныя дні ў норах-сховішчах, якія падрыхтавалі загадзя. Але дым, агонь выгнаў іх адтуль. Сёй-той у надзеі выратаваць хоць бы дзяцей, перакідваў іх цераз калючы дрот. Але фашысты не ведалі літасці нават да немаўлят — іх жывьмі кідалі назад, у агонь.

   Раніцай на месцы гета засталіся толькі дагараючыя галавешкі.

   Нават мёртвых вораг не пакінуў у спакоі. Праз два гады, з набліжэннем Чырвонай Арміі, гітлераўцы, каб замесці сляды сваіх злачынстваў, сагналі сюды ваеннапалонных, прымусілі іх раскапаць магілы, дастаць трупы і, пералажыўшы бярвеннямі, падпалілі. Чорны, злавесны дым яшчэ доўга прыводзіў у жах жыхароў навакольных вёсак.

   Зараз на месцы гэтай трагедыі пабудаваны помнік, на якім высечаны словы:

                Мы были молоды,

                Мы хотели жить,

                Мы жертвы фашизма.

                Сделайте, чтобы это

                Больше не повторилось.

    Гэта не проста словы на гранітных плітах. Гэта зварот да нас, якія жывуць сёння. Аб гэтым просяць не толькі 3,5 тыс. тут пахаваных, але крычаць і стромкіясосны, і беластволыя бярозы, і трава, якія выраслі ўжо пасля вайны на крыві, попеле, слязах расстраляных дзяцей, старых, жанчын.

   Аб гэтым трэба памятаць заўсёды. Гэта справа нашага сумлення і пачуцця бязмежнага абавязку перад усімі, хто не вярнуўся з той страшэннай вайны.

Яндекс.Метрика