«Пісьменнік самабытнага таленту»- пад такой назвай у раённай бібліятэцы імя Ф.І.Панфёрава прайшоў вечар-партрэт, прысвечаны 120-годзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Няма ніводнага беларуса, які б не ведаў гэта імя. Колькі цікавага і карыснага напісаў і пакінуў нам гэты таленавіты чалавек за сваё доўгае жыццё!
На сустрэчу з творчасцю выдатнага байкапісца завіталі вучні 10 класаў сярэдняй школы №2. Вядучыя пазнаёмілі ўсіх з біяграфіяй і творчым шляхам К.Крапівы. Крапівінскія байкі,пабудаваныя на будзённых жыццёвых выпадках, вабяць народнай мудрасцю, у іх адчуваюцца жывыя сатырычныя думкі.
Гледачы пазнаёміліся з рознымі героямі. Гэта і сварлівая баба з байкі “Дзед і баба”, і ганарлівы конь - байка “Саманадзейны конь”, і аматар гарэлкі Хвядос з паэмы-казкі “Хвядос – Чырвоны нос” і іншыя персанажы баек. Не застаўся без увагі і Крапіва-драматург. Як адмеціў сам аўтар, рознiца памiж байкай iкамедыяй хутчэй колькасная, чым якасная. Яны з'яуляюцца формамiадлюстравання галоўных з'яў жыцця. Яго п'есы вылучаюцца зместам, вастрынёй канфлiкту, мастацкай дасканаласцю. І ў доказ гэтаму на суд гледача была прадстаўлена інсцэніроўка паэмы “Хто смяецца апошні”.
Урывак твора, пастаўлены і абыграны работнікамі бібліятэкі сумесна з іншымі супрацоўнікамі культуры, не аставіў нікога раўнадушным.
Дзякуючы відэа-агляду, які адлюстроўваў усе моманты мерапрыемства, сустрэча атрымалася змястоўнай і запамінальнай!