У рамках акцыі “Чытаем па – беларуску”, а таксама да Дня роднай мовы ў Тышкавіцкай сельскай бібліятэцы цікава і змястоўна прайшоў агляд літаратуры “Берасцейскія пісьменнікі – дзецям”, які суправаджаўся электроннай прэзентацыяй.
Ля кніжнай выставы “Сэрцам роднага слова краніся” юныя чытачы бліжэй пазнаёміліся з гісторыяй роднага слова.
Лічыцца, што жывых моў на Зямлі ад 3 да 5 тысяч і 6 да 8 тысяч дыялектаў. І за кожнай з іх свой непаўторны свет зносін, гісторыя, культура, традыцыі, думкі і пачуцці пэўнага народа.
Беларуская мова – адна з развітых і багатых моў свету. На ёй выдадзены і кожны год друкуюцца навуковыя і мастацкія творы, напісаныя айчыннымі і замежнымі аўтарамі, часопісы, газеты, шматлікія слоўнікі, даведнікі і інш.
Увага бібліятэкараў была засяроджана на знаёмстве наведвальнікаў з берасцейскімі пісьменнікамі, кнігі якіх сталі лаўрэатамі абласной літаратурнай прэміі імя У. Калесніка.
Літаратурная прэмія імя У. Калесніка Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта была заснавана былым старшынёй Брэсцкага аблвыканкама К. А. Сумарам у 2007 г. і прысуджаецца ў трох намінацыях: проза, паэзія, дзіцячая літаратура.
Пераможцы 2007 года: у намінацыі “Проза” – “Палеская элегія” М. Купрэева,
у намінацыі “Дзіцячая літаратура” - аповесць «Пастка на рыцара» Валерыя Гапеева,
Пераможцы 2008 года: у намінацыі «Проза» - Дудзюк, З. I. “Кола Сварога”, у намінацыі «Паэзія» - “Трохперсце” : вершы. Калектыўны зборнік «Востраў Айчыны» складаюць вершы трох вядомых берасцейскіх паэтаў: Міхася Рудкоўскага (1936—1991), Міколы Пракаповіча (1948) і Алеся Каско (1951). Гэтых творцаў аб’ядноўвала вялікая любоў да сваёй малой радзімы, непадробны патрыятызм, адданасць і вернасць мацярынскаму слову.
У намінацыі «Дзіцячая літаратура» - Бензярук, Р. М. “Зайцаў кажушок”: казкi.
Пераможца 2009 года: у намінацыі «Дзіцячая літаратура» - Бензярук, А. Р. “Свята для сэрца” : невялікія гісторыі для юных беларусаў.
Пераможца 2010 года: у намінацыі «Дзіцячая літаратура» - Городецкая, З. “Сказки новогоднего леса” : пьесы : для детей сред. шк. возраста, якая пераведзена на беларускую мову.
Пераможца 2011 года: у намінацыі «Дзіцячая літаратура»- Туруновский М. В. “Сказки для маленькой дочки”, на беларускую мову пераведзена Нінай Кананчук.
Прыемна было адзначыць пераможцаў 2012 года: у намінацыі «Проза»-
Крэйдзіч, А. М. “ Роднае, шчымлівае”.
З 2008 года Анатоль Крэйдзіч займае пасаду галоўнага рэдактара Іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У намінацыі «Дзіцячая літаратура» - Жушма, В. П. “ Гарэза “. Васiль Жушма – лаўрэат многіх рэспубліканскіх і міжнародных фотаконкурсаў, аўтар персанальных фотавыстаў у Брэсце, Пінску і Іванаве, пераможца рэспубліканскага фота-інфармацыйнага тэлевізійнага конкурса, прысвечанага Алімпійскім гульням у Маскве. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў.
Пераможца 2014 года: у намінацыі «Дзіцячая літаратура» - Сітуха, У. М. “Пра арэхі, сома і бабра” : казкі.
Юным чытачам былі прапанаваны і многія іншыя цікавыя беларускія творы, якія яны ўзялі з сабой пачытаць.
Завяршылася сустрэча чытачоў з беларускімі выданнямі цікавай віктарынай
“Староначкі з моўнай скарбоначкі” і пажаданнем:
Каб белы свет не здаўся вузкім,
Каб годна жыць паміж людзей,
Любіце мову-беларуску,
Любіце з кожным днём мацней!
Комментарии
RSS лента комментариев этой записи