У раённай бібліятэцы для вучняў 11-х класаў СШ №2 адбылася літаратурная гадзіна, прысвечаная 95 – годдзю з дня нараджэння беларускага народнага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна.

Прысутныя пазнаёміліся з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці классіка беларускай літаратуры. На працягу мерапрыемства гучалі ўрыўкі з твораў пісьменніка, вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя  вялікаму творцу, дэманстравалася электронная прэзентацыя.

Кожны раман ці аповесць Івана Шамякіна - гэта новае, свежае слова аб нашай рэчаіснасці, аб нашых праблемах, аб нашых людзях.

Увазе вучняў была прапанавана відэа-стужка “Мгновения жизни Ивана Шамякина”,  а затым старшакласнікі з задавальненнем прынялі удзел у бліц-віктарыне, прысвечанай жыццю і творчасці народнага  пісьменніка.

Спадабалася гледачам і кніжная выстава “Ён душой і словам служыў Беларусі”, па матэрыялах якой быў зроблены агляд літаратуры.