Махро маё - гасцінныя людзі

І суседзі, што быццам радня

Мне нідзе так утульна не будзе

Тут пачаўся мой род – тут Радзіма мая!

   Свята вёскі Махро адбылося  ў дзень святых Пятра і Паўла. Падчас свята вёскі бібліятэкарам была аформлена выстава майстроў вышыўкі Людмілы Пушко і Веры Трушко. Асаблівую ўвагу да сябе прыцяг вышыты абрус Людмілы Пушко, з яе слоў працавала над ім  яна  на працягу сямі месяцаў. І гэта  таго каштавала.

   Са святам, дарагія землякі!