Галоўнаму святу беларускай дзяржаўнасці -  Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - у сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы прысвечана тэматычная кніжная выстава “У імя жыцця”.

Дата 3 ліпеня сімвалізуе сувязь паміж пакаленнямі: тымі, хто ваяваў за мір, і тымі, хто сёння працуе для развіцця і дастойнай будучыні нашай краіны.

Колькі ўсяго цікавага і неверагоднага хаваецца за гэтым словам – Беларусь. Хочаш даведацца? Смела падарожнічай па старонках кніг, змешчаных на нашай выставе, і пазнавай сваю краіну.

Юным чытачам у межах акцыі “Карысныя канікулы”, каб пашырыць  веды, прапануем  выставу - крыжаванку “Беларусь – мая зямліца, мой выток, мая крыніца”.