Знакавай падзеі – 85-годдзю з Дня ўтварэння Іванаўскага раёна – у сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы прысвечана пастаянна-дзеючая кніжная выстава–экскурс “Мая маленькая радзіма”.
Пад час краязнаўчага тыдня супрацоўнікамі бібліятэкі былі ўшанаваны землякі, таленавітыя мясцовыя ўмельцы, вырабамі якіх былі аздоблены тэматычныя экспазіцыі і горад майстроў пад час XIV Міжрэгіянальнага фестывалю “Фальклор без межаў” у аг. Тышкавічы, узнагароджаныя Дыпломамі аргкамітэту фестываля.
Кнігу-падарунак “Мой любы край – мая Берасцейшчына” ад Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага атрымала Ксенія Мікалаеўна Бартош, удзельніца абласнога літаратурна-краязнаўчага конкурсу да 85-годдзя Брэсцкай вобласці, краязнаўчае эсэ якой “Заповедный мой Полесский край…” надрукавана ў гэтым зборніку.