На пачатку новага навучальнага года сельскую бібліятэку аг. Тышкавічы наведалі выхаванцы дзіцячага садка.

    Размова вялася пра значэнне кнігі ў нашым жыцці, як крыніцы ведаў, цікавых гісторый, карысных парад і  інш.

   Дашкольнікаў пазнаёмілі з новымі ілюстраванымі кнігамі і перыядычнымі выданнямі. Прысутным прэзентавалі новую кнігу паэта Уладзіміра Мазго, лаўрэата многіх літаратурных прэмій, у т.л. і Нацыянальнай літаратурнай прэміі  ў намінацыі "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" (2024г.) “Загадка – розуму зарадка”. Дзеці з радасцю адгадвалі цікавыя загадкі.