22 лютага сельская бібліятэка аг. Дружылавічы запрасіла сваіх юных чытачоў на час роднай мовы “Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова”.
Бібліятэкар, праз чароўны куфэрак, пазнаёміла дзяцей з забытымі легендамі і паданнямі, казкамі, рознымі пацешкамі і забаўлянкамі, народнымі гульнямі, жартамі, прыказкамі і прымаўкамі.