У межах краязнаўчага праекта “Любіце сэрцам родны кут” супрацоўнікамі сельскай бібліятэкі і Дома культуры аг. Тышкавічы арганізавана акцыя “Час чытаць кнігі роднай краіны” з тэматычнай гадзінай “Не пакідайце ж мовы роднай…”, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы.
Для розных узроставых катэгорый наведвальнікаў разгорнута выстава–экпазіцыя “Сэрцам роднага слова краніся”, чытачам прапанавалі лепшыя творы айчынных аўтараў, кнігі - юбіляры 2024 года беларускіх пісьменнікаў.