21лютага да Міжнароднага дня роднай мовы Тышкавіцкая сельская бібліятэка прапанавала сваім наведвальнікам пазнавальна-гульнявую праграму “Таямніцы беларускіх слоў”. Чытачы 5-8 класаў разам з настаўнікамі мясцовай школы здзейснілі незвычайнае падарожжа ў беларускую мову ў час якога пазнаёміліся з культурнай і фальклорнай спадчынай беларусаў, успомнілі знакамітых людзей, якімі ганарыцца Беларусь.
Удзельнікам праграмы была прапанавана кніжная выстава “Беларускаму слову паклонімся”, дзе былі прадстаўлены новыя цікавыя творы беларускіх пісьменнікаў.