6 ліпеня бібліятэкары Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф.І. Панфёрава  арганізавалі вулічную прома-акцыю «Чытаем творы Янкі Купалы разам», прысвечаную юбілейнаму дню нараджэння пісьменніка. Жыхарам горада прапанавалі кніжную выставу “Пясняр роднай зямлі”, аформленую на вуліцы 17 Верасня, прачытаць вершы. Прыхільнікі творчасці пісьменніка змаглі паслухаць песьні на творы Янкі Купалы, урыўкі з паэм, а таксама радыёгазету, падрыхтаваную да юбілею пісьменніка.

У самой бібліятэцы для чытачоў прадстаўлена разгорнутая кніжная выстава “Заўсёды з намі Колас і Купала”, прымеркаваная да 140-год з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў.