“Светлым імем тваім ганаруся!” пад такой назвай 14 верасня прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная дню народнага адзінства, які сямнадцатага верасня ўпершыню адзначыла наша суверэнная краіна. Сумеснымі намаганнямі працаўнікоў бібліятэкі, дзіцячай школы мастацтваў і дома культуры было праведзена мерапрыемства.
Што стаіць за паняццем народнага адзінства? І што ж яднае нас, беларусаў? Над гэтымі пытаннямі параілі задумацца вядучыя гледачоў. Адказы былі розныя: мова, патрыятызм, пачуццё адказнасці за сваю краіну, яе будучыню, гісторыя, культурныя традыцыі і самае галоўнае – любоў да сваёй Радзімы.
Пад час мерапрыемства гучалі песні ў выкананні работнікаў дома культуры і дзіцячай школы мастацтваў, чыталі вершы, у тым ліку новы верш пра Моталь “Куточак раю” нашай зямлячкі Валянціны Кульбеда-Бакун.