Да Дня і Года народнага адзінства ў сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы разгорнута кніжная выстава-панарама “Краявіды душы і радка”. Сумесна са школьнай бібліятэкай з падлеткамі праведзена інтэлектуальная гульня “Святыні зямлі беларускай”, пад час якой з дапамогай электроннай прэзентацыі, удзельнікі ўспомнілі гісторыю замкаў і палацаў нашай краіны, якія былі пабудаваныя на беларускай зямлі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і ў перыяд знаходжання нашых земляў у складзе Расійскай імперыі, а таксама пра іх уладальнікаў. Распавядалі пра падзеі і паданні, звязаныя са старажытнымі замкамі і помнікамі.
Дню народнага адзінства быў прысвячаны і конкурс чытачоў “Слова роднае ўсім сэрцам беражэм”, які адбыўся 18 верасня на сцэне сельскага Дома культуры, дзе ў імправізаванай літаратурнай чытальні шчыра і пяшчотна гучалі творы беларускіх пісьменнікаў у выкананнівучняў розных класаў, ўдзельнікаў гуртка аматараў фальклору СДК “Спадчына”.
Вершы і гумарэскі А. Каўко, У. Марука, Г. Кляўко, Я.Купалы і інш., па - новаму ярка, неспадзявана цікава і мілагучна на памяць чыталі Бартош Юлія, Бартош Ірына, Лукашэвіч Антаніна і Новік Наталля, Надзея Каткавец, Вераніка і Арына Бартош, Андрэй Новік,Кірыл Каткавец і Марыя Бартош.
Кожны прысутны атрымаў асалоду і добрыя пачуцці ад сустрэчы, ародная мова, зразумела, моцна звязвае ўсіх нас, беларусаў, у адно цэлае, незалежна ад сацыяльнага становішча, поглядаў, колеру вачэй.