Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Самое современное лечение грыж

Любіце гэту сваю зямлю аддана і да канца.

Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна.

  У.Караткевіч

 

   26 лістапада краіна адзначае 90 год з дня нараджэння любімага народам класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Менавіта да гэтай знамянальнай даты ў сельскай бібліятэцы в.Махро аформлена тэматычная выстава “Зямля пад белымі крыламі”.

   Уладзіміра Караткевіча ведае ўвесь літаратурны свет. Менавіта гэты геніяльны чалавек падарыў нам незабыўныя старонкі сваёй творчасці, якая палягала на любові да Зямлі пад белымі крыламі. Караткевіч – адзін з найлюбімейшых пісьменнікаў, сапраўды народны з прычыны несумненнай непераўзыдзенай папулярнасці, якой ён карыстаецца ў чытача.

   З асноўнымі старонкамі жыцця і творчасці пісьменніка былі азнаёмлены наведвальнікі  бібліятэкі.